it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05

сёньня Вольга Някляева падарыла гэтую кнігу і дадала: "Выйдзе Валодзя -- падпіша".

я вельмі баюся за здароўе Уладзімера Пракопавіча. я вельмі люблю яго. мы нарадзіліся ў адзін дзень, з розьніцай роўна ў 40 гадоў. двойчы мне пашчасьціла сустракаць ДН разам з Паэтам -- на ягонае запрашэньне ў Крэве, дзе ён нарадзіўся.

я лічу, што Някляеў -- адзін з самых моцных сучасных беларускіх паэтаў.

я вельмі хачу, каб ён хутчэй падпісаў мне гэтую кнігу. не палітык Някляеў, бо палітыка -- другаснае.
Паэт. Грамадзянін. Беларус.

Уладзімер і Вольга Някляевы. 2006 год, Крэва



9 ліпеня 2006 году. Імяніннікі ў цэнтры: аднаму 20, другому 60. Крэўскі замак


2004 год, Крэва. Фота Ўладзімера Някляева

2003 год. Фота Сяргея Шапрана