it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 04

79-гадовы Абрахам Налівай выканае яўрэйскія творы, самыя раннія з якіх адносяцца да ХVІ стагоддзя!


Кантар Абрахам Налівай вядомы многім як мастак Анатоль Наліваеў. Гэта — адна і тая ж асоба. Чалавек неверагоднага лёсу. Яўрэй па маме, унук праваслаўнага святара па мянушцы "Поп-маслёнека". Менавіта дзед уратаваў сваю нявестку і Абрама са Шклоўскага гета за паўгадзіны да таго, як карнікі знішчылі ўсіх да аднаго...

Абрахам Налівай адраджае кантарскія спевы — яўрэйскія мелодыі, якія гэтаму народу прадыктаваў, як яны кажуць, сам Усявышні. У рэпертуары Абрахама Налівая — кантарскія спевы, самыя раннія з якіх адносяцца да ХVІ стагоддзя. Яны будуць цікавыя не толькі яўрэям, бо ў гэтых спевах апісваецца побыт у беларускіх мястэчках, узаемаадносіны між людзьмі. Гэта нашае жыццё таго часу, бо ў многіх мястэчках колькасць яўрэяў даходзіла да 60, а дзе-нідзе — і да 90 працэнтаў.

Абрахам Налівай нарадзіўся ў 1931 годзе ў Рагачове. У 1935 сям'я вярнулася на радзіму маці — у вёску Рыжкавічы пад Шкловам. Потым быў паваенны Мінск — на заданне свайго настаўніка па маляванні Сяргея Каткова 14-гадовы Абрам (тады ўжо ён меў імя Анатоль — каб уратавацца) замалёўваў Стары Горад. Рабіць гэта было забаронена і мастакам, і фатографам. Але хлопчык асаблівай увагі не прыцягваў. Сёння малюнкі Анатоля Наліваева — часам адзінае сведчанне, як і калі знішчылі наш Стары Горад...

Гутарку з гэтым цікавым чалавекам чытайце ў "Звяздзе" заўтра. А пакуль — Абрахам Налівай запрашае вас на свой канцэрт!..

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!

5 студзеня (серада), Мінскі Яўрэйскі Абшчынны Дом (Харужай, 28), 18.30, уваход вольны!

Тэгі: