it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 02

новы год адзначалі, дзе і ў мінулы раз -- на лепельскім возеры (ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА ЗЬ МІНУЛАГА ГОДУ). дом на самым беразе, лазьня, сьнег. прыехалі 31 у абед. сустрэлі 2011 проста на лёдзе. учора парыліся ў лазьні, качаліся ў сьнеез. а сёньня а 9-й суседзі пачалі грукацца ў дзьверы: лазьня гарыць (яна супольная на два дамы)! дзівакі -- грукаліся хвілін 10 пакуль пабудзілі каго, а пажарнікаў не выклікалі... мы набралі 101, самі за вогнетушыцелі, туды -- а там ужо поўненькая лазьня дыму, а вагню не відаць. пажарнікі даехалі хутка. пакуль ехалі -- заняўся дах. патушылі аператыўна, прафэсыйна, але даху гамон і парылка ўся высмалілася.
ад чаго -- невядома. парыцца скончылі ўчора а дзясятай вечара. няўжо столькі тлела нешта?..гаспадар соцна не абураўся. ледзьве ліпела тая лазьня, ды і гарэла не ўпершыню -- я яшчэ ўчора аглядаў абвугленую сьценку ля печы. а як пажарнікі тушылі сёньня -- дык з гарышча мо два прычэпы апілак павыкідалі, якіх там ўпрынцыпе не павінна быць! гаспадару штраф упілілі за парушэньне тэхнікі бясьпекі. хоць і няясна, што ды як, мы яму супольна часткова гэтую бяду кампэнсавалі.
добра, што ўсе цэлыя засталіся.

Тэгі: