it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 13

кожнай гарбаце зь мятай
знойдзецца мятная жуйка
кожнаму сьнегу зь лёдам –
свой сакавік
вучу махабха-
рату
а ты ўжо здала
буржуйка!
дай
выкладчыцы
яду
хай будзе меней
крыві

тады мы
возьмем ў
кавярню
выключна свае мандарынкі
а сонечны
статак лушпайкаў
паселім замест
капучына
а ў новы год ці
нейкае іншае
сьвята
будзем есьці ікру
і аблізваць
адно на адным
ікрынкі

а недзе праз
тыдзень
ты скажаш:
давай прыбярэм
елку
бо хутка дзень
Валянціна
а потым –
вясна
і каляровыя парасоны
і шэрыя панядзелкі
і новыя-новыя
мары
якія цяжка
пазнаць

Тэгі: