it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 23

першы наклад нашага з Валошыным дыска разыйшоўся, а для новага было вырашана перарабіць вокладку.
новы варыянт выканаў таленавіты малады дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (за што яму пачот і ўважуха 🙂 ). калі што, магу падказаць ягоны кантакт. раю!
дарэчы, менавіта Аляксей -- адзін з аўтараў кампутаровай праграмы "Спадчына", пра якую шмат гавораць апошнім часам, і якую вельмі высока ацаніў Уладзімер Арлоў.

гэты дыск, які ўтрымлівае 7 песень, напісаных намі зь Яўгенам Валошыным, можна замовіць на мой электронны адрас labadzenka@gmail.com

кошт -- 10.000 рублёў

сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць падзеленыя намі напалову )

Тэгі: