it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 25

калі ў двух словак -- раздрукоўкі дакумэнтаў, муляжы рыцараў, копіі посуду, калякі-малякі паводле карцін.

самы мілы экспанат -- прасік. іншыя мілыя экспанаты -- ніжэй.

першы экспанат, які вы пабачыце пры ўваходзу ў замак -- чуда-цехнікі-магілёўскі-ліфт. Радзівілы з Ільлінічамі,  абсікаліся б, напэўна, ад шчасьця, калі б у іх быў такі.

бальная заля

плястыкавыя шчупакі і сыр у падвале выглядаюць досыць апетытна!..

вінны склеп

сучасныя бочкі настолкі халтурна зробленыя, што абручы зь іх ужо адвальваюцца і зьлятаюць.

макет красаты, якую пабудуюць, калі хопіць грошай, у гародні

выставачная заля

пісталецікі

самы класны экспанат, на маю думку -- гэтая сьценка, якую не патынкавалі і не пафарбавалі. яна нагадвае нам нарэшце, што замак стары.

кавалкі сапраўдных слуцкіх паясоў.

гэта -- прыклад, на якім узроўні выкананыя копіі партрэтаў для замка. сіротку, відаць, зь дзяржынскага перамалёўвалі.

незразумелая рэч: кавалак, які выступае, паказвае, што ў памяшканьні раней былі скляпеньні. да чаго тут такі красівенны паталок?

гэта, відаць, выстава дасягненьняў бабруйскдрэва ці пінскдрэва. таблічкі не было, дакладна не скажу.

фрагмэнт інтэр'еру бібліятэкі

чытальня

тая самая файная сьценка на іншым паверсе.

я таксама спачатку думаў, што гэта -- аптычная ілюзія. але не -- столь насамрэч крывая-крывая!

клянуся чэсна, я стаяў роўненька і камэру трымаў строга паралельна столі! ці аднаму мне падаецца, што рабочыя былі стомленыя, калі рабілі гэты пакой?..


выходныя -- панядзелак, аўторак

Тэгі: