it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 18

першы метад вы ведаеце -- ён называецца "схавай пашпарт бабулі".

распавядаю другі, прасьцейшы, магчымы да выкананьня нават па тэлефоне.

распавядаеце бабулі, што пачулі ад суседкі ў ліфце (бабулькі каля пад'езду, па тэлевізары і г.д.), што бандзюкі-злодзеі ходзяць па кватэрах пад выглядам галасаваньня, а як толькі чалавек адчыняе -- б'юць яго ў твар, звязваюць і абкрадаюць усю кватэру.

праверана. дзейнічае.
мая бабуля ў гэтыя хвіліны абзвоньвае ўжо восьмую суседку з заклікам не адкрываць заўтра на галасаваньне, бо гэта могуць быць злодзеі. і кажа, што сама не адчыніць нікому, нават міліцыі.

ps паколькі мая бабуля -- чалавек, замбаваны БТ, для большай пэўнасьці я на дзянёк зьняў адзін правадок са званка ))

pps вінавацьце мяне колькі хочаце, я ня дам ёй чацьверты раз прагаласаваць за яго