it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 11

На гэта мяне падбіў калега і сябар Яўген Валошын. Высьветлілася, нічога складанага. Замяніць правы можна абсалютна зь любой прычыны і нават безь яе. Нават калі вам не падабаецца ўласны фэйс альбо вы адгадавалі бараду і хочаце быць у правах таксама барадатым.
У нашым выпадку мы з Валошыным хацелі быць беларускамоўнанапісанымі. Дзеля гэтага трэба спачатку аплаціць у Беларусбанку 2 квітанцыі (агулам нешта каля 21 тысячы, у кожным банку гэта ведаюць, рэквізіты можна даведацца і ў сваім ДАІ) за зьмену правоў. Пасьля мы прыйшлі ў галаўны офіс слуг народа на Дзяржынскага, 3. У акенка №211 падалі дакумэнты: правы, талон, пашпарт, меддаведка і квітанцыі. Пасьля нас сфоткалі. Вуаля -- праз 1,5 гадзіны беларускамоўныя правы ў нас у руках!..
Самае цікавае, цётачка нават не запыталася, навошта нам гэта (Валошын ужо падрыхтаваўся чытаць лекцыю пра Канстытуцыю і Закон аб мовах).
Прыходзьце ў свае ДАІ. 20 тысяч -- драбяза. І сабе прыемна, і даішнікаў павесяліце!..

P.S. Знойдзеце памылачкі?.. )))))))

Тэгі: ,