it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 14

Пра аварыю на Ігналінскай АЭС беларусы даведаліся праз месяц
Image 12083

Твой стыль паводле naviny.by

Каля трохсот тон высокарадыёактыўнай вадкасці разлілася на спыненым 6 гадоў таму першым блоку Ігналінскай АЭС яшчэ 5 кастрычніка.

Паводле сведкаў, супрацоўнікі станцыі атрымалі дозы апраменьвання, аднак літоўскі бок не паінфармаваў пра аварыю Беларусь, каля мяжы якой знаходзіцца АЭС.

Паводле афіцыйнай версіі хімічныя рэчывы і забруджаныя радыёнуклідамі матэрыялы не распаўсюдзіліся за межы станцыі, і ніякіх стратаў навакольнае асяроддзе і людзі не панеслі.

Аднак літоўскія блогеры са словаў відавочцаў пішуць пра “размазаныя па памяшканнях 6 цыстэрнаў радыёактыўназабруджанай азотнай кіслаты з перманганатам калія” і узронень радыяцыйнага фона да 3000 мікрарэнтген у гадзіну.

“Літоўскі кур’ер” правёў уласнае расследванне і прыйшоў да высновы, што радыёактыўная вадкасць прыбіралася супрацоўнікамі АЭС уручную, і што людзі атрымалі дозы апраменьвання, але былі вымушаныя рызыкаваць, каб не страціць працу.

Паводле Беларускага МНС радыяцыённы фон у Беларусі пасля інцыдэнта на Ігналінскай АЭС застаўся ў норме.

Аднак незалежныя эксперты не спяшаюцца радавацца.

Г.Лепін, доктар тэхнічных навук, спецыяліст у галіне ядзернай энергетыкі:

“Той факт, што інфармацыя доўга хавалася і тэрміны інцыдэнта яшчэ не дакладна названыя, яшчэ раз падцвярджае звычайные для атамнай энергетыкі імкненне схаваць любыя непрыемнасці, рэгулярна ўзнікаючыя на атамных станцыях.

Ужо сам той факт, што трыста кубаметраў радыёактыўнай вадкасці выкінута ў памяшканне цэха, падцвярджае экалагічную небяспеку інцыдэнта”.

Паводле Г.Лепіна, інцыдэнт на ІАЭС яшчэ раз нагадвае, што атамныя станцыі застаюцца небяспечнымі аб’ектамі і пасля завяршэння іх эксплуатацыі.

Яны будуць патрабаваць цягам многіх год вельмі дарагога абслугоўвання.

А з гэтага неабходна рабіць высновы, у тым ліку і пра ўяўную таннасць ядзернай электраэнергіі.

Усё гэта тым больш актуальна, што атамная станцыя ў бліжэйшыя гады мусіць запрацаваць побач з Гродна.

Тэгі: