it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 11

ДАСЛАНА ЧЫТАЧАМІ

Новы погляд на праблему людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадставіла група маладых людзей. Шэраг кароткаметражных ролікаў, якія яны стваралі, павінен падкрэсліць індывідуальнасць і раўнапраўе інвалідаў.

"Часцяком здаровыя людзі не задумваюцца аб праблеме інваліднасці, лічаць, што стаць чалавекам з абмежаванымі здольнасцямі значыць не жыць, а проста існаваць. Мы не хацелі выклікаць пачуццё жалю або спачуванне, а паглядзець на інвалідаў як на людзей, якія вядуць іншы лад жыцця, якім патрэбна дапамога, разуменне і роўнае дачыненне, такое жа, як і здаровым людзям",- гаворыць арганізатар, Андрэй Цылько.

Ад ролікаў, якія зрэдку мільгацяць на тэлебачанні, на вачах з'яўляюцца слёзы. Падаецца, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі не жывуць нармалёвым жыццём. Група Андрэя Цылько імкнулася пазбегнуць адчування безвыходнасці. Жаль - апошняе, што трэба інвалідам, таму героі гэтых відэа не людзі, а аналогіі. " Спачатку знялі баскетбалістаў на калясках. Ідэя атрымалася добрая, але глядач не гатовы бачыць інвалідаў", - гаворыць Андрэй Цылько. Аперуючы сімвалічнымі выявамі, хлопцы імкнуліся паказаць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі не могуць быць выкінутыя на абочыну жыцця. Ролікі будуць вывешаныя ў Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, youtube і тэматычныя сайты.
Па дадзеных Белстата і грамадскіх аб'яднанняў кожны дваццаты жыхар Беларусі стаіць на ўліку па інваліднасці. Кожны пяты з іх сутыкаўся з недабразычлівым стаўленнем менавіта па прычыне абмежаваных магчымасцяў. Кожны дваццаты з-за інваліднасці стаў ахвярай агрэсіі або гвалту.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне +375293384394

Тэгі: