it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 07

Абвестка з Гародні


27 – 28 лістапада

З нагоды 80-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча запрашаем усіх жадаючых наведаць малую радзіму літаратара – Аршаншчыну. У экскурсійную праграму ўваходзіць:

Дзень першы:

  • Наведванне музея У. Караткевіча. Музей быў заснававы у 2000 г., адкрыты ў 2002. У музеі две экспазіцыйныя залі, галерэя, унутраны дворык. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і У. Караткевіча, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі, матэрыялы пра творчасць пісьменніка.
  • Этнаграфічнага музея “Млын”. Музей знаходзіцца ў адрэстаўраваным будынку вадзянога млына – помніку прамысловай архітэктуры пачатку ХХ ст. Заснаваны ў 1991 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1995 г. Экспазіцыя музея распавядае пра сельскагаспадарчую дзейнасць беларусаў пачатку ХХ ст., прадстаўлены прылады працы, рамесныя вырабы ХІХ – ХХ ст.
  • Экскурсія па г. Орша знаёмства з гісторыяй Святабагаяўленскага Куцеінскага мужчыскага манастыра, помніка архітэктуры у стыле барока. Пабудаваны ў 1-й палове 17 ст. У кляштары ў 17 ст. працавала друкарня Спірыдона Собаля.
  • 17.00 канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў ГДК г. Орша.
  • Начлег на беразе Дняпра, на турбазе.

Дзень другі:

  • Наведванне Купалаўскага мемарыальнага запаведніка «Ляўкі». У склад запаведніка ўваходзяць лецішча Я. Купалы, помнік паэту, будынак былой канторы лясніцтва, дзе размяшчаецца філіял Мінскага літаратурнага музея Я. Купалы, домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем паэта, гасцініца. Цэнтральнае месца ў мемарыяльным комплексе займае скульптурная кампазіцыя “Восень паэта” А. Анікейчыка.

У кошт уваходзіць:

- праезд аўтобусам

- экскурсійнае абслугоўванне па маршруту

- кава, гарбата

- аглядная экскурсія па Оршы

Датковае выдаткі:

-          уваходныя білеты у музеі (прыкладна 7.000 руб на ўсе музеі)

-          самастойнае харчаванне

«Я сумую па Радзіме» (экскурсія ў Оршу на Радзіму У. Караткевіча)
Кошт: 116 230
Маршрут: Гродна – Орша – Ляўкі – Гродна

Від экскурсіі: літаратурная, краязнаўчая

Заўвагі да туру: працягласць 2 дні

ААА «Мерцана»

Адрас: 230025, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8, Рэспубліка Беларусь

Тэл.: +375 152 96 91 19, +375 29 3311883;

e-mail: travel@mercana.by

www.mercana.by

Час працы: 9.00 – 19.00

Тэгі: