it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 04

фота карыстальніка Korkh. з http://www.skyscrapercity.com/showthread.php?t=648248&page=7

Забярыце, забярыце ў гэтых ідыётаў фарбу. Як напісаў мне сёньня Мікалай Радзівіл, пабачыўшы гэтыя здымкі, "Wow, boje sie , ze Ciotka jak to zobaczy zachoruje". Цалкам зьнішчыць ляпніну на фасадзе ("аварыйная, панімаяце, польскія сьпецыялісты пацьвярдзілі") -- і выляпіць не такую, не такога колеру і расфарбаваць яе -- усё ў традацыйным батлеечным стылі зьнішчальнікаў Нясьвіжа. Наколькі трэба быць калхозьнікамі з пакалечанай душой, выбітымі мазгамі і поўнай адсутнасьцю густа, каб зрабіць такое?..
Палучылась красівенька так, жыва, нарадна.

Нагадаю, нават пасьля пажару ляпніна выглядла так

Тое, што зрабілі цяпер -- "па мацівах", "дажа ішчо лучша"

Так выглядаў фасад калі да яго дабраліся "рэстаўратары"

Расфарбоўвалі, відаць, тыя ж дзеяцелі, што і картуш на пахавальні ў Міры, і пано ва ўніверсаме "Цэнтральны" ў Менску

Цыбуліну цалкам дамазалі, выглядае, мяняць не зьбіраюцца.

Затое ліхтарыкі зялёныя зрабілі. Крррасата!

Мост 1914 года дакалупваюць. Сукі.

Тэгі: