it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 13

тры вясны
і тры лета
бегаў за сонцам
пытаўся
дзе ты сонца
ўзыходзіш
дзе сядаеш
й не дазнаўся
дзьве зімы
і ўсю восень
лётаў за
месяцам
ўпотай
і не ўгледзеў
дзе зранку
сыходзіць месяц
з работы
сёмым ранкам
на золку
скажа сонная
зора
месяц быў такі
заўтра
сонца будзе тут
ўчора
хадзі,
непрытульны пане
будзем глядзець
разам
сонейка
прачынаньне
месяца мегафазу
цяпер мы сядзім
ў дрэвах
і жмурым свае вочы
свае разгадаць
сумневы
хочам

Тэгі: