it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 13

Шаноўнае спадарства! 6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валерыя КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта-прыгажуна Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!
Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.
Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.
Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце!

Тэгі: