it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 25


Колькасьць пытаньняў, якія задалі -- паводле афіцыйных зьвестак -- надзіва мізэрная -- каля 3000 пытаньняў. Гэта крайне мала, улічваючы, што гэтай акцыяй затрахалі ахапілі ўсе школы краіны. Плюс -- калі ўлічыць, што брсм хваліцца, што ў іх больш за 500 тысяч членаў. Атрымліваецца, пытаньне задаў толькі кожны 166-ы?

Я думаю, і гэта -- хлусьня. Паезьдзіўшы па краіне (якраз калі праходзіла гэная акцыя), я спецыяльна заглядаў зь ліхтарыкам на мабільніку ў кожную скрыначку. Пус-та-та! Дзеці баяліся пісаць, "мала лі што". Выглядае, што і гэтыя 3000 (калі яны, зразумела, ёсьць) пісаліся пад дыктоўку настаўнікаў. Потым адабралі тых, хто вучыцца толькі на 9 і 10, тшчацельна адрэпеціравалі -- і пусьцілі да яго.

На сайце бэрэсээма вісяць цікавыя дыяграмкі, зь якіх вынікае, што амаль палову ўсіх пытаньняў задалі школьнікі і студэнты з Віцебскай вобласьці.