it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 10

зьяжджаў адпачыць, вярнуўся -- адразу званок ад Рыгора Барадуліна. высьвятляецца, што пакуль мяне не было, нехта (па вэрсыі Барадуліна -- Малады Фронт) надрукаваў і распаўсюдзіў улёткі, што, маўляў, зьбіраем грошы Рыгору Барадуліну на лекі, што яму зусім херова.

дазвольце запытацца: прыдуркі, што ж вы робіце?! я ня ведаю, хто гэта ўчыніў (аднак даведаюся), але кажу адразу: хто ўчыніў -- таму яўна нечага не хапае ў галаве.
інакш, як жаданьнем папіярыцца, я гэта назваць не магу.

нагадваю й паўтараю: мы не зьбіраем грошы Рыгору Бурадуліну на лекі, а праводзім акцыю падтрымкі. у самым першым допісе пра лекі не было ні слова. там была дакладная фармулёўка: Рыгор Барадулін у лякарні. гэта праўда. усё астатняе -- выдумкі іншых людзей.

прыкра, што гэтую бязглуздую фармулёўку "на лекі" распаўсюдзілі такія паважаныя выданьні, як "Наша Ніва" й "Народная Воля". пасьля гэтага знайшліся разумнікі, якія патэлефанавалі Барадуліну і ляпнулі: а мы тут, Рыгор, табе грошы на лекі зьбіраем!..
як вы думаеце, ёмка і прыемна чуць гэта Барадуліну?..

карацей. заклікаю ўсіх: калі пабачыце падобную інфармацыю ці гэтыя праклятыя ўлёткі, не паддавайцеся на танны піяр розных арганізацыяў. не дапускайце распаўсюд гэтай дэзы. не ахвяруйце Барадуліну "на лекі" .
Дзядзька Рыгор і бяз гэтага пражыве яшчэ сто год!

Тэгі: