it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 29

нізкі паклон ад мяне і ад Рыгора Барадуліна усім, хто адгукнуўся!

ня маючы фізычнай магчымасьці адказаць падрабязна кожнаму, адказваю ўсім за раз.
сістэма дапамогі такая:
1. вы дасылаеце мне на мэйл замову (узор гл. у папярэднім запісы)
2. я іду ў шпіталь да Рыгора Барадуліна й падпісваю кнігі
3. сустракаемся, перадаю вам кнігі
4. адношу дзядзьку Рыгору грошы

кнігі панясу на подпіс у чацьвер ці пятніцу (каб не прымушаць яго падпісваць столькі кніг за раз). а калі паэт усё падпіша, дык прызначу агульную сустрэчу для ўсіх (напрыклад, у суботу ці нядзелю ля помніка Якубу Коласу а 19-й гадзіне), каб раздаць кнігі.

на гэты момант дапамога патрэбная зь перадаваньнем кніг у іншыя гарады. бо дасылаць накладзеным плацяжом сапраўды накладна -- пошта шмат забярэ сабе, а трэба, каб грошы ішлі Барадуліну, а не Белпошце.
патрэбна перадаць кнігі ў наступныя гарады: Полацак, Рэчыца, Жлобін, Маладэчна, Магілёў, Сьветлагорск, Салігорск, Берасьце, Гародню, Вільню...

сёньня я быў дома ў дзядзькі Рыгора, і ягоная жонка Валянціна Міхайлаўна перадала мне кнігі. Апроч "Дажыць да зялёнай травы", ёсьць колькі асобнікаў "Выбранага" з серыі "Беларускі кнігазбор".

цьвёрдая вокладка, 600 старонак.
пачатковы кошт 50 тысяч. калі хто ахвяруе больш -- вітаецца.
"а ў краме такая кніжка каштуе 20 тысяч!" -- скажаце вы
"у краме вы купляеце кніжкі, а тут -- падтрымлівацец Баруліна" -- адкажу я.

замаўляйце на той жа мэйл.

Тэгі: