it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 26


гэты здымак я зрабіў сёньня ў мэтро Капэнгагена, седзячы на тым месцы, дзе ў нас звычайна сядзіць машыніст.
тут машыніста няма -- усё аўтаматычнае. адчуваньне ці то амэрыкансакіх горак, ці то сюррэалізму...


сядаю на станцыі. і разам зь мясцовым хлопчыкам, бы пілоты ў самалёце, займаем пярэдняе месца.


цягнік кранаецца


ляціць у тунэлі


набліжаецца да станцыі


прыбывае на станцыю. у капэнгагене праз агромністую колькасьць самагубстваў у мэтро ўсталяваныя абарончыя экраны э дзьвярмі, якія (бы ў ліфце) супадаюць з дзьвярыма цягніка. каб і хацеў, пад цягнік ня скочыш


цягнік кранаецца, і зноўку -- палёт у космас...

Тэгі: ,