it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 23


быў сёньня на польскім канале TVN 24. віртуальная студыя -- гэта тое, што адразу цяжка кладзецца ў галаве, бо раней такое бачыў толькі ў "Зорных войнах". людзі сядзяць і гамоняць у цалкам зялёным пакоі, без аніякіх дэкарацыяў -- а гледачы на экране бачаць іх у шыкоўнай студыі з сучаснымі дэкарацыямі. гэта добра відаць на прыведзеным здымку. на маніторы -- што відаць на ТВ, зьлева -- як ёсьць насамрэч.
у тваёй краіне, якую аднойчы не павялі за цывілізаваным сьветам, пра гэта можна толькі марыць.
яшчэ колькі фотак


як вы здагадваецеся -- ніякага самалёта няма. людзі сядзяць ва ўсё той жа зялёнай студыі


шчоўк -- і я апынаўся ў цэнтры дыяграмы


шчоўк -- і вядоўца пераносіцца на старуўку (стары цэнтр варшавы)


штоўк -- і студыя робіцца белай


а насамрэч мы ня рухаліся зь месца, і выглядала ўсё вось так )))))

Тэгі: