it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 10


зьезьдзіў у Фігерас, у Тэатр-музэй Далі. пра сам тэатр-музэй -- крыху пазьней, а пакуль -- адная дэталя: магіла Далі.
такую пліту можна пабачыць у крыпце, у адной з экспазіцыйных заляў проста на сьцяне раптам бачыш намагільную пліту.
а зверху магіла Сальвадора Далі выглядае так:

майстар забараніў пісаць на ягонай магіле што-небудзь (толькі на сьцяне), таму наведнікі музэя адразу і не здагадваюцца, што стаяць проста на магіле самога Далі (як гэтая цёцечка з фоцікам).
музэй зроблены ў будынку былога тэатра, які доўгія гады стаяў разбураны. у 1960 годзе Далі набыў яго і зрабіў там свой тэатр-музэй. дзе цяпер магіла -- гэта былая сцэна.
будзеце ў Барсэлоне -- не пашкадуйце палову дня, каб зьездзіць сюды.

Тэгі: ,