it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 08

ПАСЛУХАЙЦЕ ЭКСКЛЮЗЫЎНЫЯ КАВАЛКІ НОВЫХ ПЕСЕНЬ! (запісваў цішком у студыі 😉 )

Раз-два-тры -- усе за стол!

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Азалаціцца

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Вядомы спявак хоча ў песні "Раз-два-тры — усе за стол!" адрадзіць беларускую вясельную традыцыю

У Мінску сканчаецца запіс новага максі-сінгла гурта "Крамбамбуля" з вясёлай назвай "Раз-два-тры — усе за стол!".

— І не проста вясёлай, а вясельнай! — папраўляе мяне лідар гурта Лявон Вольскі. — Гэта мне запомнілася такая традыцыя, калі на вяселлі госці гублялі ўвагу, разыходзіліся па кутах, папаліць, паразмаўляць... І тады тамада на пару з гарманістам зацягвалі нараспеў: "Раз-два-тры — усе за стол! Раз-два-тры — усе за стол! Маладыя запрашаюць усіх за стол!" І тады ўсе цягнуліся назад, пачыналі ўздымаць келіхі за здароўе маладых. Шкада, што гэта традыцыя неяк знікае, сціраецца. У ёй нічога такога асаблівага, але яна здорава мабілізавала гасцей, была як рухавічок на вяселлі!

Лявон адкрывае таямніцу, што ў максі-сінгл увойдзе не толькі гэтая песня, але і яшчэ дзве — "Азалаціцца" і "Свята кожны дзень". Апошняя ўжо знаёмая слухачам і гледачам па стужцы "Беларусьфільма" "Дастышфантастыш".

— Сінгл у звычайным разуменні — гэта адна песня, якая можа быць прадстаўлена адначасова ў некалькіх аранжыроўках, — кажа спадар Лявон. — Але мы вырашылі парушыць гэтае правіла, зрабіць тры песні і яшчэ бонус. Так сталася, што гэтыя песні неяк апынуліся ўбаку па-за іншай творчасцю "Крамбамбулі" і маёй уласнай. Вось я і вырашыў аб'яднаць іх у такі максі-сінгл.

Максі-сінгл "Раз-два-тры — усе за стол!" будзе ўпершыню прадстаўлены ў канцы жніўня на фестывалі феерверкаў "Навальніца" ў спартовым комплексе "Лагойск", дзе ў Лявона і "Крамбамбулі" будзе асобнае выступленне.

Тэгі: ,