it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 04

нешта падобнае, дарэчы, было і ў нас -- калі пасьля трагедыі на Нямізе, здаецца, на  40 дзень адмывалі пераход ад сьвечак і надпісаў. у польскім выпадку ўжо прайшло амаль 4 месяцы -- і новы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі даў загад прыбраць крыж у блізкі храм Сьвятой Ганны. аднак сотні людзей запратэставалі, бо рэгулярна і цяпер прыходзяць да гэтага крыжа аддаць даніну памяці загінулым.

чым кіраваўся спадар Камароўскі? эстэтычнымі меркаваньнямі -- што стыхійнаму мемарыялу ня вечнае месца ў цэнтры Варшавы? штодзённым нагадваннем пад вокнамі свайго, прэзідэнцкага палаца, што таго прэзідэнта ўсё яшчэ любяць мацней? кароль памёр, вітаем караля!

Фото: Reuters via TUT.BY