it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 03

знайшоў у нэце цікавы сайт – bongo.by , вырашыў падзяліцца, мо каму цікава будзе.
я даўно чуў, што такое ёсьць у Амэрыцы, але ня ведаў, што і да нас цывілізацыя дакацілася. сэнс такі – на сайце штораз праводзіцца нейкая новая акцыя – зніжкі ад 50 да 90% у нейкай кавярні, салоне, на нейкую паслугу і г.д. купляеш сабе такі купон (плаціць можна як вэбмані ды праз картку, гэтак і ў банку) – раздрукоўваеш яго і топаеш карыстацца зьніжкай. галоўная ўмова адна – патрэбна, каб набралася абавязковая мінімальная колькасьць удзельнікаў акцыі, іначай зніжка ня будзе дзейнічаць (колькі народу набыла, можна там адразу пабачыць – зрэшты, і з сябрамі ж можна дамовіцца ;)).
наколькі я зразумеў, розным фірмам ды салонам гэта цікава тым, што да іх стабільна прыйдзе пэўная колькасьць кліентаў, якія, можа, і яшчэ чаго набудуць ці чым іншым скарыстаюцца.
зараз, напрыклад, на гэтым сайце праходзіць акцыя – зьніжка 60% на катаньне на картынгу, што на вуліцы Макаёнка ў Менску. сэнс такі: пачатковы кошт быў 27000, а на гэтай акцыі – 10800, то бок эканомія складзе 16200. усяго прадаецца 100 купонаў, там адразу пішацца: «прадалі 72 купоны, акцыя адбудзецца!» і дзейнічае той купон больш за месяц – можна прыйсьці зь ім у любы дзень ад 6 жніўня па 9 верасьня. ранейшыя акцыі на любы густ – манікюры-педыкюры, тату, цырульня, салярыі ўсялякія, тусоўкі ў клубах, квіткі на піўную вечарынку…
карацей, цывілізацыя дакацілася і да нас. мяркую, што з нашай ахвотай да халявы, такая штука можа мець посьпех. буду чакаць зьніжак на аўтамабільныя дэталі і альтанкі на лецішча 😉

Тэгі: