it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 28

здымак Радыё Свабода

разумееце, акцыя была недазволенай. каб адсьвяткаваць 20-годзьдзе Незалежнасьці, трэба спытацца дазволу ў камбайнёраў з мінгарвыканкама.

вы ўяўляеце, каб у нейкай цывілізаванай краіне на людзей паднялі руку за жаданьне адсьвяткаваць гадавіну Незалежнасьці сваёй краіны?

матэрыял Радыё Свабода:

Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі некалькіх актывістаў дэмакратычнага руху. А 6-й вечара некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля помніка Якубу Коласу. Прачытаўшы вершы паэта і ўсклаўшы кветкі, яны пайшлі праспэктам Незалежнасьці ў бок сквэру Янкі Купалы.

Міліцыянты адразу кінуліся разганяць калёну. У міліцэйскую машыну трапілі чацьвёра ўдзельнікаў акцыі: Вячаслаў Сіўчык, Мікола Дземідзенка, Андрэй Кім і Кацярына Давыдзік. Позна ўвечары затрыманых перавезьлі з Савецкага РУУС у турму на Акрэсьціна. Суды над затрыманымі пройдуць 28 ліпеня.

Удзельнікі акцыі плянавалі ўскласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу. Меркавалася, што маладыя людзі-аднагодкі незалежнасьці, якім споўнілася па 20 гадоў, будуць чытаць ля помнікаў вершы.