it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 28

Гэты 31-гадовы гішпанскі фэрмер -- першы ў сьвеце чалавек, якому пасьпяхова перасадзілі твар. Хлопец выпадкова стрэліў сабе ў твар яшчэ ў 2005 годзе, з тае пары еў, дыхаў і размаўляў толькі са спэцыяльнымі прыладамі.
Думаю, яшчэ на нашым веку падобныя аперацыі будуць праводзіць нават у лельчыцкай ці пухавіцкай раённай лякарні, але гэта -- усё адно трыюмфальны пачатак.
Апэрацыю выконвалі 30 мэдыкаў клінікі ў Барсэлёне пад кіраўніцтвам доктара Хуана Барэта (справа). Зьлева -- сястра фэрмера.

УВАГА! Ніжэй -- ня самыя прыемныя, але цікавыя здымкі.

Так хлопец выглядаў перад апэрацыяй, пасьля трагічнага выпадка

А так выглядае цяпер. Твар перасадзілі ад нябожчыка, што загінуў у аўтакатастрофе. Апэрацыя была яшчэ ў сакавіку, але медыкі паказалі вынікі толькі цяпер, калі стала зразумела, што твар прыжыўся.