it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 14

Дні першай менскай электрастанцыі (гл. фота ніжэй) падлічаныя. Гэта -- дакумэнт, які фактычна санкцыянаваў яе разбурэньне. Не знайшоўшы лепшага спосабу зьнішчыць помнік архітэктуры, унесены ў Дзяржаўны сьпіс, чыноўнікі склалі ўдакладнены генплан гэтага раёну, на якім электрастанцыі проста няма. на дакуменце стаяць 4 подпісы. Будзьма памятаць герояў.

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька:

Намесьнік міністра культуры Віктар Кураш:

Галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін:

Начальнік Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі:

І хоць двое апошніх падпісантаў побач зь пячаткамі ўнесьлі ўдакладненьні, ключавыя слова на абодвух пячатках -- "СОГЛАСОВАНО" і "УЗГОДНЕНА". Хто там ужо стане тыя карякулі чытаць пры гэтым...

Агульны выгляд дукумэнта

Сінім паказана месца, дзе цяпер стаіць першая менская элестрастанцыя. План гатэлю проста намалявалі па версе

А быў і такі варыянт, дзе было месца і гатэлю, і электрастанцыі

Сёньня будынак электрастанцыі выглядае не зусім прыглядна, бо за савецкім часам быў зьнішчаны дэкор і закладзеныя вокны

На другім будынку зьнішчылі гатычныя вокны і заканчэньне фасаду

Так выглядала станцыя яшчэ напачатку савецкага часу

Будаўніцтва рэзэрвуара

Тэгі: ,