it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

кальмарскі пратэстанцкі сабор

а нашыя ходзяць зь кіёчкамі...

алегорыя: кароль Густаў забівае Данію

а гэта -- воданапорная вежа 1903 года. зараз у ей -- 14-павярховы элітны жылы дом. во як!

конь на мосьце

гарадзкі парк Кальмару заснаваны ў 1877 годзе

а гэта ўвогуле прыкол. такія паштоўкі можна атрымаць дарма на ўваходзе ў музэй сучаснага мастацтва. аўтарка -- марына напрушкіна, беларуская мастачка. далей -- лепей! у часе экскурсыі супрацоўніца музэю паказвае дзецям праз шкло на трактар і тлумачыць: гэта -- трактар Беларус. Беларусь, дзеці, -- гэта такая краіна на ўсходзе эўропы. там -- дыктатура лукашэнкі. вы ведаеце, дзеці, што такое дыктатура?..

белабрысыя швэдзкія дзеці няўпэўнена матляюць галовамі, а цётачка працягвае:

дыктатура, дзеці, гэта калі няма свабожнай прэсы, калі паліцыя зьбівае людзей на вуліцы, а сакрэтныя службы сочаць за вашым жыцьцем...

і мне падумалася: дай Божа, каб маім дзецям нехта тлумачыў так: гэта ровар зь зімбабвэ. там -- дыктатура. ведаеце, дзеці...

ніколі ня бачыў такога дрэва!..

і зноўку -- замак

Тэгі: ,