it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 26


З суседам па лецішчы, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім езьдзілі купацца на Нёман (ці Неман) у Жукаў Барок, родную сэрцу мясьціну Уладыслава Сыракомлі. Нёман чаруе! Плынь хуткая -- варта адарвацца ад дна -- і нясе, нясе, нясе. А калі ўперціся нагамі ў глей і нахіліцца супраць цячэння над вуглом 45 градусаў, адчуваеш сябе фрыстайлістам, які ляціць з трампліна. Нёман -- наш цуд.


Сяргей Харэўскі

Тэгі: