it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 25

ДАСЛАНА НА ПОШТУ

Катавіцэ, 11 чэрвеня 2010 г.

Шаноўнае Спадарства

Дэпутат Еўрапейскага Парламента, доктар Marak Migalski, арганізоўвае конкурс фатаграфічны пад назвай 'Беларусь - краіна розных культур'. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ і студэнты, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Ідэяй конкурсу з'яўляецца чыста мастацкі аспект, які дазволіць нам больш даведацца аб беларускай культуры праз прызму фатаграфіі, мы хочам, каб удзельнікі конкурсу прадставілі свае фатаграфіі рэлігійных і гістарычных помнікаў, замкаў і інных абаронных будынкаў і г.д. Пераможца адправіцца ў паездку ў Брусэль.

У журы будуць засядаць: Agnieszka Romaszewska – Guzy - тэлежурналіст, дырэктар каналу "Белсат". Marek Kamiński - палярнік, вандроўнік, марак, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік. Maciej Stobierski - член Саюза Польскіх Фотамастакоў.

Калі ласка, шырока распаўсюджвайце ідэі і правіла конкурсу.

dr   Marek  Migalski

Дэпутат Еўрапейскага Парламента

Правілы конкурсу

"'Беларусь - краіна розных культур"

I. Агульная інфармацыя аб конкурсе

1) Конкурс арганізаваны доктарам Маркам Мігальскім, дэпутатам Еўрапейскага Парламента.

2) На фатаздымках павінны знаходзіцца рэлігійныя і гістарычныя помнікі, будынкі абароны (замкі, палацы) і г.д.

3) Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ і студэнты.

II. Вымогі, для надасланых фатаздымкаў

1) Кожны аўтар можа выслаць ад 3 да 5 фатаздымкаў.

2) Тэхніка выканання - давольная.

3) Заяўкі прымаюцца толькі па электроннай пошце праз Інтэрнет.

4) Фотаздымкі ў фармаце JPG, памерам 1200x1600 пікселяў, файл не большы за 1 Мб высылаюцца па адрасе: wasiczek@mmbiuro.pl, далучаныя да пісьма.

5) Фотаздымкі, на якіх будуць якія-небудзь сімвалы, лічбы (на прыклад дата) - будуць дыскваліфікаваныя.

6) У пісьме патрэбна напісаць: назву фотаздымку, імя і прозвішча, адрас аўтара, кантактны тэлефон, камэнтар да фотаздымка, назву фатаграфаванага аб'екту, мейсца дзе зроблены фотаздымак, а таксама заяву пра аўтарскія правы да фотаздымка і даць згоду на апрацоўку персанальных даных, у адпаведнасці з дадаткам да гэтых Правіл.

7) Высланыя файлы не звяртаюцца. Пасля адпраўкі фотаздымкі становяцца ўласнасцю арганізатараў, на якіх таксама пераходзяць аўтарскія правы на прадстаўленыя працы.

III. Выкарыстаньне надасланых фатаздымкаў

1) Найлепшыя фотаздымкі будуць размешчаны ў СМІ.

2) Удзел у конкурсе азначае аўтаматычнае выражэнне згоды, на дармовае выкарыстанне надасланых фотаздымкаў (art. 50 ustawy z dnia 4 lutego 1994 roku o prawie autorskim i prawach pokrewnych – Dz.U. z 2006r., Nr 90, poz. 631 z późn. zm.) у наступных галінах прымянення: друк у давольнай лічбе СМІ, выкладанне іх у Інтэрнэце і ў розных інных формах, прыдатных для распаўсюджання.

3) Высылаючы фотаздымак, Вы аўтаматычна пацвярджаеце сваю згоду з умовамі конкурсу, інтэрпретацыя каторых належыць да журы. Ніякія прэтензіі не прыймаюцца.

4) Арганізатар пакідае за сабой права спыніць ці адмяніць конкурс.

5) Удзел у конкурсе раўнасільны з выражэннем згоды на апрацоўку сваіх асабістых дадзеных для ўдзелу ў канкурэнцыі і ў маркетынгавых мэтах /ustawa o ochronie danych osobowych z dn.29.08.1997 r. Dz.U. Nr 133 poz.833 z póz. zm./. Асобы, каторыя бяруць ўдзел у конкурсе, пацвярджаюць сваю згоду ў форме выслання да арганізатара заявы ў адпаведнасці з дадаткам да Правіл.

IV. Тэрміны і журы

1) Фотаздымкі павінны быць высланыя ад 1 ліпеня 2010 па 31 жніўня 2010 года.

2) Пераможца канкурэнцыі будзе вылучаны 16 Верасня 2010 года.

3) Урачыстaсці адбудуцца ў сярэдзіне кастрычніка ў Культурным Цэнтры горада Катавіцы.

4) Журы:

•     Agnieszka Romaszewska – Guzy - тэлежурналіст, дырэктар "Белсат"

•     Marek Kamiński - палярнік, вандроўнік, марак, пісьменнік, фатограф,       прадпрымальнік.

•     Maciej Stobierski - фатограф, з'яўляецца членам Саюза польскіх фотамастакоў.

5) Члены журы вызначаюцца арганізатарам. Рашэнні журы з'яўляюцца канчатковымі.

6) Усе пераможцы будуць апавешчаныя аб рашэнні журы.

V. Узнагароды

1) Арганізатары арганізуюць для пераможцы паездку ў Брусэль.

Тэгі: