it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Ліс 02

хлопчык
гэты хлопчык гадуецца ў Пінску. у яго незвычайны дзядуля — ён аформіў дэкрэт, каб мама хлопчыка ішла працаваць. навучыўся варыць кашу і мяняць памперсы. гуляе зь ім, навучыў чытаць, расказвае казкі.
а калі хлопчык адыходзіць убок, я пытаюся ў дзядулі, што ён пра гэта думае ў цэлым. і дзядуля кажа, што ня ўсё ў дзяржаве добра, раз так адбываецца, бо дзіця мусіць гадаваць мама. а на падачку ад дзяржавы ў 140 тысяч ня надта нагадуешся.
я слухаю дзядулю і думаю, што ў нашай катастрафічнай дэмаграфіі, безумоўна, вінаватая дзяржава, бо ў такіх умовах нараджаць дзяцей — подзьвіг. і гэтая праклятая дзяржава будуе свае чортавы лядовыя палацы і аграгарадкі, кладзе штогод сваю ўбогую шэрую плітку, корміць вывадак жывёлаў-мянтоў. даючы пры гэтым маме гэтага хлопчыка 140 тысяч, якіх не хапае нават на харчаваньне, а на памперсы — тым болей…
дзядуля кажа гэта мне, але зусім не шкадуе, што звольніўся і пайшоў у дэкрэт. бо вельмі любіць унука.
Чытаць далей »

Тэгі:

Ліс 02

глебаўск

Тэгі: