it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 13

перадрук з сайта Таварыства
нагадаю, у Леніне ёсць унікальная драўляная капліца 1863 году (глядзець фота і відэа)
а таксама ўнікальныя жыдоўскія могілкі 1568 году (глядзець фота і відэа)

ps мястэчка названае так ня ў гонар злобнага карузьліка-забойцы, а носіць такую назву ад XVI стагоддзя

1212 мая 2013 г. у былым мястэчку Ленін, зараз аднайменная вёска ў Жыткавіцкім раёне, адбылося ўрачыстае  адкрыццё мемарыяльнага камяню ў памяць 1200 нявінных ахвяр нацызму, якія былі закатаваны ў лютым 1943 г. Гэта жыхары самога мястэчка і навакольных вёсак, беларусы і палякі, якіх нацысты знішчылі ў адказ на захоп мястэчка савецкімі партызанамі.

 

Камень і мемарыяльная шыльда на камяню ўсталяваны ў цэнтры былога мястэчка, побач з брацкай магілай  салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, загінулых пры вызваленні паселішча  ў 1944-м г.,  па ініцыятыве і з фундацыі і польскага бізнэсмэна  са Шчэціна, выхадца з сем’яў Багукоў, Горбатаў і Круковічаў, якія жылі ў Леніне і ваколіцах, Антонія  Анджэя Аскальдовіча.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 12

нагадваю, што рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.
падпісацца на яе можна ТУТ
daminika

Тэгі: ,

траўня 11

Ня варта глыбока
падводзіць высновы
На тых,
хто чужаецца роднай мовы.
Даўно ўжо адно
Зразумець пара:
Сабака брэша на мове
гаспадара.

2.VIII.95

Тэгі:

траўня 11

zapr
даслаў чытач Сяргей Панамароў

дасылайце і вы свае беларускамоўныя цікавосткі на labadzenka@gmail.com !
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 09

zabojca

Тэгі:

траўня 09

tbm03
хацеў зайсьці на сайт ТБМ (Таварыства беларускай мовы). адрас не памятаў, таму набраў "tbm.by". і ўбачыў вось гэта!)))
аматарам мовы падказваю: сайт сапраўднанга ТБМ -- tbm-mova.by
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 08

узята з Хартыі '97

Тэгі:

траўня 04

baradulin-rukapis

сябры!

рады паведаміць пра чарговую задуму – кнігу рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.

цягам апошніх месяцаў я адсканаваў каля 500 вершаў дзядзькі Рыгора з нататнікаў і сшыткаў. зь іх будзе выбраная прыкладна сотня. кніга мусіць выйсьці падобнай па форме да “дзіцячай заМовы”ніводнай друкаванай літары, усё ад пачатку да канца – рукою дзядзькі Рыгора.

у кнігу ўвойдуць рукапісы за 61 (!) год – ад рукапіса верша 1952 году да самых сьвежых твораў году 2013-га. почырк дзядзькі Рыгора – сам па сабе як фірмовы знак. рукапісы дужа разборлівыя, можна лёгка чытаць, не спыняючыся. сярод чыставых рукапісаў, трапляюцца таксама тыя, дзе можна прасачыць працу паэта над словам.

прыкметна, што прыкладна палову кнігі складуць менавіта вершы апошніх гадоў – 2011-2013. некаторыя зь іх яшчэ нідзе не друкаваліся. таксама ў кнігу ўвойдуць каля 20 непублікаваных раней здымкаў.

такой кнігі, здаецца, яшчэ не было ў найноўшай беларускай літаратуры (папраўце, калі памыляюся). і – вядома – першая такая кніга павінна выйсьці ў Рыгора Барадуліна!

працэс падрыхтоўкі кнігі можа заняць некалькі месяцаў. аднак ужо сёньня на яе можна падпісацца, выслаўшы замову на labadzenka@gmail.com

гарантавана кнігу атрымаюць толькі тыя, хто падпісаўся.

у замове абавязкова пазначце:

  1. імя і прозьвішча
  2. колькасьць асобнікаў
  3. хатні адрас (толькі для тых, хто ня зь Менску – і трэба будзе высылаць поштаю)
  4. мэйл (калі ласка, упішыце яго сюды, а ня проста “гэты,зь якога пішу” J)
  5. тэлефон для сувязі (на ўсялякі выпадак).

 

колькі будзе каштаваць кніга? пакуль невядома, бо яшчэ не да канца гатовы макет. у кожным разе, будзе знойдзены варыянт, каб кошт быў адэкватны.

аднак кожны з вас можа ахвяраваць на кнігу колькі заўгодна грошай – бо прыбытак ад кнігі будзе перададзены ў якасьці дапамогі Рыгору Барадуліну.

навошта падпісвацца загадзя? галоўным чынам – каб было зразумела, які рабіць наклад. Па-другое, каб атрымаць кнігу са зьніжкай. (тыя, хто падпісаўся на “дзіцячую заМову” атрымалі кнігу за 40 тысяч. у кнігарнях яна цяпер стаіць па 100-110).

як можна дапамагчы праекту?

распаўсюджвайце інфармацыю пра кнігу!

замаўляйце кнігу ня толькі сабе, але і на падарункі!

чытайце Рыгора Барадуліна!

Тэгі:

траўня 03

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча). Ужо разыйшлося больш за 1200 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

006-kamin-i-komin

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 02

skarga1

Дырэктару ЖРЭА №1

Фрунзенскага раёна г. Мінска

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

Заява

Шаноўны дырэктар ЖРЭА!

10 красавіка пашталёнка ўручыла мне грозны ліст ад дырэктаркі ЖЭС №48 Ягоршавай (выканаўца Паўлоўская). У лісце мяне папярэджваюць пра недапушчэнне (дарэчы, гэта пішацца разам, а гр. Паўлоўская – непісьменны чалавек) гучнага слухання музыкі і шуму, а таксама забруджвання калідора. Робіцца гэта на падставе скаргі Арлоўскага Р.С., зяця (!) майго суседа з кв. №41 Клепчы Н.С. Пра гэтым ніякай праверкі праведзена не было, нам ніхто не тэлефанаваў і не прыходзіў.

Паведамляю, што Арлоўскі Р.С. у пазначанай кватэры не жыве, а толькі прыходзіць часам (я яго бачыў 2 разы ў жыцці). Апроч гэтага, на маю думку, Арлоўскі Р.С. – неўраўнаважаны чалавек. Бо ўжо двойчы складаў на мяне беспадстаўныя скаргі. Адзін раз, прыйшоўшы да свайго цесця, выклікаў участковага – нібыта я раблю ў кватэры перапланіроўку. Гэта – хлусня і паклёп, у чым і ўпэўніўся міліцыянер, які прыходзіў. Другі раз паскардзіўся на тое самае ў ЖЭС. Мне тэлефанавалі, але я адказаў праўду: ніякай перапланіроўкі няма, прыходзьце паглядзіце самі. Не прыйшлі.

І вось цяпер, пасля скаргі гэтага неадэкватнага грамадзяніна, ЖЭС 48 піша мне, што яны мяне “папярэджваюць”, а калі Арлоўскі Р.С. паскардзіцца зноў – упаяюць штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Гэты ліст з боку дырэктаркі ЖЭСа Ягоршавай глыбока мяне абразіў, зняважыў мой гонар і годнасць. Мала таго, што я не шумлю і не слухаю гучна музыку – гэта немагчыма ў прынцыпе, бо ў мяне 10-месячнае дзіця.

У сувязі з гэтым патрабую.

Пісьмова выбачыцца перада мной за хлусню і паклёп.
Патлумачыць, чаму без праверкі і апытання жыхароў нашай кватэры было зроблена папярэджанне.
Прыцягнуць да адказнасці дырэктарку ЖЭСа Ягоршаву – за абразу майго гонару і годнасці.
Указаць грамадзяніну Арлоўскаму аб недапушчэнні ў далейшым паклёпніцкіх і абразлівых дзеянняў у мой адрас. У адваротным выпадку буду звяртацца ў міліцыю – на яго і на грамадзянку Ягоршаву, як асобу, якая спрыяе гэтаму грамадзяніну.
Прыкладаю копію адказа з ЖЭСа на 1 аркушы. Прашу даць адказ у тэрміны і на мове, прадугледжанай Законам.

 

Г.П. Лабадзенка

zhrea01

zhrea02

Тэгі: