it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 21

loshyca

даслала чытачка vict_igo

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

траўня 21

“Будзьма!” прэзентуе канцэпт “Культура паляпшае жыццё”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт – “Культура паляпшае жыццё”. Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская так каментуе новы старт: На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія.  Як вядома, наша мэта ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У пачатку года мы правялі сацыялагічнае апытанне, паводле якога больш за 60 % беларусаў лічыць, што культура паляпшае жыццё, але траціна  з іх не можа адказаць, як. А тыя, хто ведаюць, як, у асноўным успрымаюць культуру як культуру стасункаў (ветлівасць), культуру побыту (чыстыя вуліцы), ці мастацкую  культуру. Мы ж хочам данесці, што культура – гэта ўсё, што складае нашае жыццё, і гэта тое, як мы думаем, на якія каштоўнасці мы абапіраемся. Гэта фактычна сістэма каардынатаў кожнага чалавека. Вось гэтую стваральную функцыю культуры мы імкнемся падкрэсліць у кожным праекце, кожным мерапрыемстве”.

KulturaPaliapszaeZhyccio

Раскрыццё мэсэджу кампанія распачынае серыяй адметных відэаролікаў, у якіх героі – паспяховыя, кожны ў сваёй сферы, людзі – распавядаюць  пра тое, якім чынам культура змяніла іх жыццё і зрабіла іх рэальнымі трэндсэтэрамі ў медыйным і грамадскім жыцці. Наступны крок – зняць стэрэатып адносна слова “культура” і раскрыць яго маштабнасць, што найперш мяркуецца зрабіць праз вялікую серыю (40!) інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская: “Важна адзначыць, што фраза “Культура паляпшае жыццё” ўжо добра знаёмая наведнікам рэгіянальных ток-шоў і “Кірмашоў праектаў”, якія ладзіць кампанія па ўсёй Беларусі  з восені 2012 года. Правёўшы шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах, мы пабачылі, што шматлікія цікавыя ідэі і ёсць па сутнасці адказам на пытанне: якім чынам культура можа палепшыць жыццё ў канкрэтным месцы, у канкрэтны час. Калі ідэя становіцца рэальным праектам, тады да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, і гэта прыносіць вялікую карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі “Будзьма беларусамі!” – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве”.

Он-лайн прэзентацыя новага канцэпту пачынаецца чатырма крэатыўнымі відэа-ролікамі, якія па чарзе будуць прадстаўленыя шырокаму гледачу. Першым у прадстаўленні канцэпту “трымае ўдар” і выводзіць ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін – вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў.  Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явяцца аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст  Сяргей Скараход. Закрые відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

А штотыдзень, кожную сераду, пачынаючы з 22 траўня, на сайце кампаніі budzma.org будуць з’яўляцца нечаканыя, адметныя думкі знакавых людзей з розных сфераў у адмысловым  журналісцкім праекце. Сустракайце: Культура Паляпшае Жыццё! 

Тэгі: , ,

траўня 17

hniazdo

назіраю такі цуд проста каля хаты на лецішчы. злавіў момант, пакуль мамаша паляцела па справах, ды асьцярожна, не дакранаючыся, зафоткаў. а так -- мамаша сядзіць ды грэе яйкі амаль цэлы дзень!
дарэчы, яшчэ на мінулых выходных дабудова гнязда толькі сканчалася. і тут -- такі цуд!

буду чакаць малых ))

ps хто падкажа, што за птушка?..

hniazdo2

Тэгі: ,

траўня 17

+IMG_6662
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 16

Як сокал-пустальга гадуе сваіх дзетак?

Цяпер гэта можна пабачыць на свае вочы - на адным з жылых дамоў у Брэсце сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”  ўсталявалі камеру ў гняздзе рэдкай для Беларусі птушкі – сокала-пустальгі. Цяпер назіраць гнездаванне птушак у рэжыме рэальнага часу можа кожны ахвочы на старонцы сайта Birdwatch.byУ мінулым годзе трансляцыю з гнязда пустальгі праглядзелі наведвальнікі з 106 краін свету.

Запрашаем далучыцца да трансляцыі і разам назірацць за жыццём сокалаў-пустэльгаў, якія жывуць побач з намі!

 

даслаў Яўген Сліж,

дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення
грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Тэгі: , ,

траўня 15

нагадваю, што рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.
цяпер сканую здымкі, што захоўваюцца ў дзядзькі Рыгора дома ў агромністым драўляным чамадане, зь якім ён некалі прыехаў з Вушачаў паступаць на менскі філфак.

сярод знаходак -- непублікаваныя раней здымкі мамы, таты (дагэтуль публікаваўся адзін і той жа здымак таты з кнігі ў кнігу!), самога Барадуліна ў нефармальных сітуацыях. мусіць атрымацца цудоўная падборка!

падпісацца на будучую кнігу можна ТУТ

vushachy

Тэгі:

траўня 15

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY

Плануецца, што ў новым выданні не будзе ніводнай друкаванай літары, а ўвесь матэрыял збяруць са шматлікіх нататнікаў пісьменніка. Новая кніга аб’яднае як ужо вядомыя, так і зусім новыя вершы. Да таго ж, сюды патрапіць і сапраўдны эксклюзіў: выпадковыя занатоўкі з размоў, малюнкі дачкі і ўнучкі, эпіграммы на вядомых асоб і зацемкі пра любімых катоў Мірона і Рысіка.

Ідэя кніжкі ўзнікла ў журналіста і блогера Глеба Лабадзенкі пасля таго, як дзядзька Рыгор убачыў ягоную кніжку “Дзіцячая ЗаМова”:

- Такое хуліганства (грубая кардонная вокладка, шэрая папера, металічная спружына) яму спадабалася. Больш за тое, ён сам выказаўся за тое, каб выдаваць кніжкі “нясумна”. Тады і прыйшла думка, што цікава было б выдаць у такой форме менавіта рукапісы Барадуліна. Бо почырк дзядзькі Рыгора - гэта ўжо графічны брэнд. У інтэрнэце цяпер можна знайсці шмат вершаў, напісаных ягонай рукой, а практычна ва ўсіх апошніх кніжках, што выходзілі ў дзядзькі Рыгора, ёсць 1-2 вершы ў рукапісным варыянце. Прычым нават у кнігах 20-гадовай даўніны: ужо тады дызайнеры зразумелі гэтую фішку. Да таго ж, па новай кнізе можна будзе прасочваць, як з часам мяняўся почырк паэта. Якімі асадкамі ен пісаў, на якой паперы і ў якіх нататніках.

Самы ранні рукапіс у будучай кнізе – 1952 года. Самы свежы – сёлетні, 2013 года. Атрымліваецца, чытач атрымае падборку вершаў за 61 год!.. Апроч гэтага, у выданні мяркуецца размясціць фотаздымкі, якія чытачы раней яшчэ не бачылі:
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 14

205708_900

спасылку даслаў Валеры Лугоўскі

фота і тэкст пазычаны адсюль

Невядомая "Аліварыя"

На майскія святы з'ездзілі з Наталляй у Кіеў. Вось дзе сапраўдны горад кантрастаў, але аб гэтым пазней. Спачатку хачу падзяліцца адной піўной знаходкай: прыклад таго як брэнд "зроблена ў Беларусі" крочыць па свеце (прынамсі, па СНД). Дык вось, сярод таннага піва (у сярэднем 6500-8000 руб. на нашы) сотняў гатункаў мной было заўважана такое:

Этыкетка аформлена на беларускай мове. Апісанне на беларускай і ўкраінскай. Вось, што напісана на зваротным баку пляшкі: "Піва "Мінскае Жыгулёўскае" - класічнае светлае піва, якое варыцца на піўзаводзе Аліварыя, г.Мінск з соладу і хмелю высокай якасці. Менавіта таму яно захавала сапраўдны смак Жыгулёўскага савецкіх часоў, якое выраблялася згодна з ГОСТ 3473-78 г."
і яшчэ радок: "Выраблена для імпарту. Выраблена па замове ПАТ "Карлзберг Украіна" для продажы на тэрыторіі Украіны."
піва фор нет 2
Як расказаў пазней знаёмы кіеўлянін, в Украіне распаўсюджана такая практыка вырабу беларускіх тавараў па замове ўкраінскіх фірмаў, асабліва ў галіне мясной і малочнай прадукцыі - большасць крамаў тыпу "Тавары з Беларусі" запоўнены менавіта такімі "прадуктамі па замове".
Што датычыцца гэтай пляшкі, то пакаштаваць я яе не змог, бо было шмат іншых гатункаў небеларускага піва, якія я хацеў паспытаць - а ператвараць падарожжа ў алкатур не хацелася:)

Тэгі: ,

траўня 14

kartka

афармляў сабе картку ў "Беларусбанку" на вуліцы падонка Мяснікова, 32.
запоўніў усё па-беларуску, у тым ліку і каб імя ды прозьвішча на картцы на мове былі.

дзевушка ў акенцы кажа:
-- вы ў нас первы такі, і я дажэ нізнаю, што дзелаць -- у нас уся сісьцема па-рускі!..
-- Канстытуцыю, -- кажу, -- выконвайце: рабеце мне ўсё па-беларуску.
-- ну нязнаю, у вас могуць быць праблемы пры начысьленіі дзеняг.
-- нічога, -- кажу, -- перажыву як-небудзь.

дык у мяне вось якое пытаньне. гэта даволі буйное аддзяленьне "Беларусбанку".
чаму я першы, хто рабіў там картку на мове? астатнія беларусы што, улыбаюцца і спасіба гаварат касіру?..

нагадваю: вам НЯ МАЮЦЬ ПРАВА адмовіць, калі вы запоўніце любыя дакументы па-беларуску! саромеецеся размаўляць -- пішыце хоць ва ўсякіх анкетах-дакументах. хай бачаць, што мова ёсьць!

Тэгі:

траўня 14

нагадваю, што рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.

падпісацца на яе можна ТУТ
radaunica

Тэгі: