it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 30

pahonia
хоць я й быў малы тыя пару гадоў, калі Беларусь была сапраўды беларускай, аднак два дакумэнты з Пагоняй пасьпеў займець -- гэта граматы за другі і трэці клас )

Тэгі:

Jun 29

valodzia
мой дзед Уладзімер Скачок (1932-1994), сын Зьмітра, унук Фёдара

zahar
мой прадзед Захар Храмцэвіч (1907-1982), сын Зьмітрака, унук Рамана

Тэгі:

Jun 29

+IMG_7358

стан вежы выглядае проста крытычным. тым часам, праязджаючы праз Наваградак разоў пяць за апошнія два месяцы, ні разу ня бачыў, каб там нешта рабілася.

дарэчы, навуковы кіраўнік рэстаўрацыі -- таварыш Сяргей Друшчыц. ён жа кіраваў "рэстаўрацыяй" у Нясьвіскім замку, у часе якой была зьнішчаная трохпавярховая галерэя замка 1750-х гадоў, мост часоў Пане Каханку, усе аўтэнтычныя вокны замка, ляпніна ў залах, паркет, зробленыя скляпеньні з гіпсакардону і г.д.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jun 29

jaja

на дарозе між Друяй і Слабодкай (Браслаўшчына).

гэтая вёска -- апошняя паводле альфабэту ва ўсіх сьпісах )

хто ведае этымалогію?

 

Тэгі:

Jun 28

tarantino-by-2013-adnak-final-4625
намінацыя -- ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні

фота Аляксандра "Таранціны" Ждановіча

Тэгі:

Jun 27

перадрук з Cmok.budzma.org

Як стала вядома нашаму сайту, Рыгор Барадулін з Цмокам сябруе даўно.

-- Цмок -- гэта вельмі даўні сімвал, даўні беларускі грамадзянін, -- сказаў у інтэрв'ю Cmok.budzma.org народны паэт Беларусі. -- Гісторыі пра Цмока сягаюць каранямі ў часы паганства. Але, хоць беларусы сёння ходзяць у касцёл ці царкву, паганства не забываецца. Гэта і даўнія народныя святы, і абрады, і прыкметы. Беларусы ходзяць у храм, але калі лета сухое -- то дажджу таксама ведаюць у каго папрасіць. Таму адраджэнне легендарнага Цмока -- гэта вельмі добрая і натуральная справа! Беларускі Цмок не добры, і не злы -- ён па-беларуску хітры і мудры!

Дзядзька Рыгор, атрымаўшы ў падарунак сувеніры з лагатыпам "Краіна Цмокаў", іранічна заўважыў: "За такі лозунг у сталінскія часы вас бы ўжо даўно адправілі шукаць Цмока на Калыму!".

У падарунак нашаму сайту Рыгор Барадулін перадаў два свежыя цмачыныя вершы. І намякнуў, што варта чакаць працяг цмачынай тэмы!

Вашай увазе -- рукапісы вершаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 27

rahnieda

даслала чытачка Ніка Бераснёва

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jun 27

Зь Вікіпедыі:

220px-Cesar_vallejo_1929Сэсар ВАЛЬЕХА (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza; 16 сакавіка 1892, г. Сант'яга-дэ-Чука, Перу — 15 красавіка 1938) — перуанскі празаік, паэт.

У першым зборніку вершаў «Чорныя геральды» (1918; бел. пер. Р. Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лацінаамерыканскага мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сялянскіх хваляваннях. У турме напісаў зборнік «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. 3 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кнігу «Расія ў 1931 годзе» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зборнік «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сацыяльнай і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыстычнай кнігі «Супраць прафезійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).

 

Дождж

У Ліме... Лупіць дождж у Ліме,
у брудных водах болю жах!
І капае з цуркамі тымі
цяпер твая мілосць праз дах.

Успомні песняра трымценне,
і зразумею пакрысе
я чалавечае ўраўненне
тваёй мілосці, як не ўсе.

Містычнай флейтаю ўзарвала
пупышку здрадніцкай навалы,
вядзьмарства “так” твайго ў журбе.

Ды льецца яснасць на разлогі
і на труну маёй дарогі,
дзе касцянею без цябе.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 26

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча). Ужо разыйшлося больш за 1400 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

012-cmok

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jun 25

da pivasa
зробленыя ў вёсцы Зялёны Бор Смалявіцкага раёну

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі: