it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 23

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1500 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

016dzviery

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jul 22

druja zag
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 22

даслана на пошту ад "Будзьма беларусамі"

У сеціве даступны для праслухоўвання і спампоўвання дэбютны ЕР гомельскага артыста Bigi - Quadromania. Складзены з трох трэкаў міньон прадстаўляе новы, невядомы дагэтуль, лірычны бок творчасці гамельчука. Quadromania – цалкам лагічная шыльда, як для міні-альбома, напісанага на словы свайго суседа, Алеся Плоткі (aka Bajsan). Месца, з якога паходзяць хлопцы, мае ў народзе простую назву, - “квадрат”,  таму хлопцам не выпадала шукаць іншую назву, а трэба было проста зафіксаваць рэспект да роднай вуліцы Косарава.

bigi

 

Bigi. Фота: Аляксандра Мельнічак

Bigi – псеўданім гомельскага музыкі, пад якім ён добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады – гітарыст і кампазітар металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Працуе як ды-джэй, мае дзесяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі A dozen steps to freedom.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 22

даслана на пошту ад "Будзьма беларусамі!"

Беларускія тайбаксёры выправіліся ў Лісабон, дзе да 28 ліпеня будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” скаардынавала выраб дызайнерскіх цішотак для нашай зборнай. Яны выйшлі пад брэндам моладзевай вопраткі LSTR. Цішоткі выпускаліся паводле прынцыпу імпартазамяшчэння: усё зробленае беларускімі дызайнерамі і пашытае ў Беларусі. З замежнага толькі матэрыял: у нас яго проста не робяць.

cishotka13

На кожнай цішотцы — эмблема ў выглядзе крылатага гусара ВКЛ. Прозвішчы байцоў і трэнераў падпісаныя беларускай лацінкай. Граматнасць праверылі спецыялісты з Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Нагадаем, што цягам года партал budzma.org у праекце “Байцоўскі ген” пісаў пра лідараў беларускай зборнай па муай-тай — Віталя Гуркова, Андрэя Кулебіна і Дзмітрыя Валента. Усе тры байцы выступаюць не толькі па аматарскіх правілах, яны — зоркі сусветнага прафесійнага рынга, маюць фанацкія тарсіды на ўсіх кантынентах. Нямногія беларускія спартсмены могуць гэтым пахваліцца.

Спадзяемся, што дызайнерскія цішоткі ўздымуць настрой беларускім байцам, і зборную будзе чакаць поспех.

ГЛЯДЗІЦЕ ЯШЧЭ 22 ФОТКІ: Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 22

пераклад Андрэя Хадановіча

з музычных увасабленьняў мне найбольш падабаецца вось гэта:
Rufus Wainwright.Hallelujah

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ
 

Таемны голас. Вы – удвох.
Пяе Давід і чуе Бог,
Астатніх гэта песьня не хвалюе.
Знаёмы лад. Вядомы сьпеў.
Так цар зьбянтэжана хрыпеў,
Усё, што меў, уклаўшы ў Алілюя.

Ты прагнуў веры? Вось яна:
На даху ў ваннай давідна
На трон і на жыцьцё тваё палюе.
Прывяжа да сваёй красы,
На кухні зрэжа валасы
І вып’е з тваіх вуснаў Алілюя.

Ты кажаш: хібнае імя.
Ды што ў імёнах, акрамя
Таго, за што й бязь імені люблю я.
Ня важна, грэшнік ці сьвяты,
Бо ў кожным слове чуеш ты,
Як вогнішчам палае Алілюя.

Як неслухмянае дзіцё,
Жыву навобмацак жыцьцё:
Раблю няшмат, з табою не махлюю.
Ды Госпад Песьні ўсё адно
У хвілю, калі ўсё чутно,
Ня словы чуцьме – толькі Алілюя.

Jul 22

Зноў сярод ніў бесканечных, шырокіх
іду, як калісь, у задуме цяпер я,
і ў небе мне звоніць блакітным, высокім
сівое птушынае пер’е.

Лірыкай восені дыхаюць далі.
У кожнага з выраем траціцца многа, -
то дні маладыя, то вуснаў каралі,
то спеў на пясчаных дарогах…

Следам глядзіш – столькі ў крыллях свабоды!
А ўсё-ж нават птушкам без болю не кінуць
чубатыя хаты, шнуры, азяроды,
лясы маёй роднай краіны.

Потную вецер палошча кашулю.
Ну што адлятаючым скажаш такога?
Мо’ крыкнуць ім толькі, каб суму не чулі:
- Ляціце!.. шчаслівай дарогі!

1937

Тэгі:

Jul 22

Гэтую фаянсавую талерку з выявай беларускага Цмока знайшоў наш карэспандэнт у Музеі гісторыі Магілёва, які месціцца ў адноўленай гарадской ратушы.

На таблічцы пазначана, што талерка выраблена ў ХІХ стагоддзі. Больш інфармацыі няма, але без сумневаў -- перад намі адна з разнавіднасцяў беларускага Цмока: Цмок Магілёўскі звычайны.

чытайце далей на Cmok.budzma.org !

Тэгі:

Jul 22

pliaban

даслана на пошту

 25 і 27 ліпеня 2013 года ў Мінску і вёсцы Плябань пройдуць прэзэнтацыі кнігі “На “панскіх” могілках Плябані”. Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў межах новай кніжнай серыі “Гістарычныя могілкі Беларусі”.

 

Кніга “На “панскіх” могілках Плябані” – першае выданне ў Беларусі, якое акрамя вуснай гісторыі, апісання культавай архітэктуры, рэдкіх старых фатаздымкаў, утрымоўвае грунтоўнае даследванне “панскіх” могілак Плябані праз прызму гісторыі, краязнаўства, мастацтвазнаўства, геалогіі і нават некрапалістыкі, якая толькі развіваецца ў нашай краіне.

У кнізе сабраны:

  • падрабязная мапа могілак, у якой адлюстравана каля 600 надгробкаў,
  • каталог захаваўшыхся надгробкаў з іх дэтальным апісаннем,
  • фатаздымкі найбольш характэрных надгробкаў,
  • пералічэнне і тлумачэнне могілкавых сімвалаў, прыклады эпітафій,
  • вызначэнне пагрозаў, якія існуюць для захавання некропаля.

Матэрыялы, размешчаныя ў кнізе, дазволяць любому, хто пажадае, правесці падобныя працы на гістарычных могілках свайго рэгіёну.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 22

sciazhok

сёньня стаў шчасьлівым уладальнікам такога. лістуйце на labadzenka@gmail.com -- падкажу, дзе набыць!

Jul 21

shyl1
Траецкі касьцёл 1907 году.
вышыня 55 мэтраў.
Гервяты і Відзы -- каля 59-61 мэтраў.
Чытаць далей »

Тэгі: