it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 09

fresh-cafe

даслаў чытач Зьміцер Савельеў.
Зьміцер апавёў, што ягоныя каляжанкі выправіліся ў Fresh Cafe на Плошчы Перамогі (колішняя Брыгантына), пад'елі -- і атрымалі такі во чэк.
апроч гэтага, кажа Зьміцер, каляжанак яшчэ і ашукалі: замест 4 порцыяў імбіру прынесьлі дзьве.

смачна есьці!

Тэгі: ,

Sep 09

vykankam1

даслаў чытач Андрэй Андрыеўскі
арыгінал тут

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

vykankam2

нагадваю правілы ўжываньня.
каму? табе. дасылаю табе ліст
каго? цябе. кахаю цябе моцна

2 tabe-ciabe

Тэгі:

Sep 09

bilingva

даслаў чытач Сяргей Яраховіч

Тэгі:

Sep 07

відэа: Радыё Свабода

Sep 07

sharangovich

шаранговіч: прапаноўваю расстраляць у Беларусі 3000 чалавек, а 9500 адправіць у ссылку.
сталін: за.

Тэгі:

Sep 07

Тэгі: ,

Sep 06

выстаўляецца з дазволу Зьмітра Вайцюшкевіча

shchavel1

Хведар Шчавель. Варанок
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч
Словы Генадзь Бураўкін
СПАМПАВАЦЬ

Хведар Шчавель. Зноў на волі вясна
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч
Словы Генадзь Бураўкін
СПАМПАВАЦЬ

Хведар Шчавель. Дачакайся, матуля
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч
Словы Генадзь Бураўкін
СПАМПАВАЦЬ

Хведар Шчавель. Бадзягі
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч
Словы Генадзь Бураўкін
СПАМПАВАЦЬ

Хведар Шчавель. Ты залаты
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч
Словы Уладзімер Някляеў
СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: , ,

Sep 05

mart1
даслаў чытач Аляксандр Пашкевіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 05

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

5101У інтэлігенцкіх колах пракаціўся шэпт: “Чулі? У самой Швэцыі кажуць, што Алексіевіч прэмію даць могуць!” Потым нібыта сказалі, што не, ня сьвеціць. Але выпушчанае слова…

Гэта аднавіла даўнюю нафталінавую спрэчку: ці будзем залічваць да беларускай літаратуры расейскамоўныя творы людзей, якія пражываюць у Беларусі? Нашыя людзі чамусьці любяць спрэчкі, у якіх яны апрыёры ніколі ня прыдуць да згоды. Ці лічыць аборт забойствам? Ці адмяняць сьмяротнае пакараньне? Ці дазваляць гей-парады? Ці пара ўжо выбіраць бульбу?

Сытуацыя са Сьвятланай Алексіевіч – не ўнікальная. Найперш тым, што падобныя былі на нашай памяці зусім нядаўна.

Ці шмат вы чулі да Еўрабачання-2009 пра нарвэскага таленавітага скрыпача Аляксандра Рыбака? Але як толькі ў апошняй баварскай хатняй гаспадыні ўцякло малако пад чароўныя гукі “Фэйрытэйлз” – у тую ж сэкунду Саша стаў беларусам. І кожная беларуская кватэра выбухнула воклічамі, што наш, наш перамог!..

Ці шмат вы чулі да Нобелеўскай прэміі-2000 пра выбітнага расейскага фізыка Жарэса Іванавіча Алфёрава? А як старому камуністу насыпалі талераў у стакгольмскай ратушы – усе беларусы адразу зрабіліся аматарамі фізыкі. Бо – трасца мне ў бок – наш палучыў-та, наш!..

Прыклады сягаюць глыбей і глыбей у гісторыю. Нашыя – куды пальцам ня тыкні. Шымон Перас – наш. Марк Шагал – наш! Уэйн Грэцкі – наш! Намесьнік Біла Гейтса Стыў Балмер – наш, з Пінска! Жак Іў Кусто, вынаходнік акваланга, – пастаўскі малец! Адраджэнец іўрыта пехам пад стол на Віцебшчыне хадзіў! Канструктар Сухі яшчэ ў Глыбокім папяровыя самалёцікі з дахаў запускаў! Што ўжо казаць пра іншых нашых – ад князёў да пісьменьнікаў, за якіх мы любім хапацца за грудкі з суседзямі.

Дык наш – хто нечага дасягнуў? Прабіўся ў людзі, як у вёсцы кажуць?

Але з літаратурай усё не так проста. Літаратура – гэта ўдала складзеныя словы нашай мовы. Якія прымушаюць нас ганарыцца, што склаў іх наш суайчыннік.

Літаратура – гэта мова. Дзе ўжо прасцей? Напісана па-беларуску – беларуская літаратура. Напісаная па-руску – руская. Ведаю, што многія не пагадзяцца і пачнуць сыпаць прыкладамі, таму пакдкрэслю: гэта мая асабістая думка.

Парадокс у тым, што беларусы могуць ствараць рускую літаратуру! А людзі іншых нацыянальнасцяў – могуць ствараць літаратуру беларускую! Калі чалавек думае гэтай моваю і дыхае ёй – тут няма ніякага злачынства! І тут няважнае ягонае паходжаньне.

Нарэшце час зразумець: Пушкін і Лермантаў – ні разу не “нашыя”. Гэта – здабытак расейскай, а глабальна кажучы сусветнай літаратуры. Тое, што яны не нашыя – не падстава іх не любіць! Эйфелева вежа не нашая, але ж многія беларусы абсалютна заслужана захапляюцца ёй!

Дык што там з Алексіевіч? Піша па-расейску? Адкінем убок? Адхрысцімся – такія нам непатрэбныя?

А калі заўтра Нобелеўскую прэмію дадуць – адразу ж наша стане, праўда?..

Ведаеце, я вельмі рады, што нашая зямля дала сьвету столькі цудоўных людзей, столькі талентаў і геніяў. Бясспрэчна, калі недзе за мяжой зойдзе гаворка пра любога з іх, мы з гонарам скажам, што ён – наш, тут нарадзіўся, тут узгадаваўся на сырадоі і пальцам пханых кілбасах!..

Але – вось парадокс – вярнуўшыся дамоў і адкрыўшы сайты з нобелеўскімі чуткамі, зноўку задумаемся: дык нашая Алексіевіч ці не?

І нешта думаецца, што вырашыцца гэтая спрэчка толькі ў стакгольмскай ратушы.

А Сьвятлану Алексіевіч, прызнаючы яе заслугі на міжнародным узроўні і радуючыся ім, асабіста я лічу не “беларускай пісьменніцай”, а “пісьменніцай зь Беларусі”. Фармулёўка – не падкапаешся.

Тэгі: ,

Sep 05

Радыё Свабода

Выснову газэты аб «мяккай беларусізацыі», якую нібыта праводзяць беларускія ўлады, на думку Глеба Лабадзенкі, мог прыдумаць толькі сьляпы чалавек.

 

Буйная расейская дзелавая газэта «Коммерсантъ» сёньня напісала пра штраф начальніцы менскага ЖЭС-48 за афіцыйны адказ літаратару Глебу Лабадзенку на расейскай мове на ягоны беларускамоўны зварот.

Артыкул называецца «Ўлады Беларусі ўпершыню вынесьлі прысуд за выкарыстаньне расейскай мовы». У ім апавядаецца гісторыя, пра якую днямі пісала «Свабода» ў артыкуле «Лабадзенка выйграў суд за мову».

Глеб Лабадзенка абскардзіў парушэньне закону аб зваротах грамадзян, якое выявілася ў тым, што супрацоўнік менскага ЖЭС-48 на ягоны беларускамоўны зварот адказаў па-расейску. Днямі адбыўся суд, судзьдзя вызначыла, што парушаны п. 9.13 КаАП Рэспублікі Беларусь і прысудзіла штраф дырэктару ЖЭСу ў памеры 5 базавых велічыняў, 500 тысяч рублёў.

Газэта «Коммерсантъ» з гэтай гісторыі зрабіла выснову:

«Улады Беларусі праводзяць палітыку „мяккай беларусізацыі“, якая прадугледжвае скарачэньне выкарыстаньня расейскай мовы, хаця ў Канстытуцыі краіны замацаваны роўны статус расейскай і беларускай моў у якасьці дзяржаўных».

Глеб Лабадзенка з гэтай нагоды зазначыў «Свабодзе», што ён зьдзіўлены тым, як гэтую сытуацыю падаюць расейскія сайты:

Глеб ЛабадзенкаГлеб Лабадзенка

«Яны падаюць яе з імпэрскай пазыцыі, маўляў, як гэта так, што ў Беларусі, якая зноў стала ледзьве не Паўночна-Заходнім краем, узьняла галаву беларуская мова. Заўважце, што ў нас пісалі пра пакараньне за адмову выкарыстаньня беларускай мовы, а „Коммерсантъ“ перакуліў усё з ног на галаву, што нібыта вынесьлі прысуд за выкарыстаньне расейскай мовы. Я нават баюся, каб у суд не патэлефанавалі і не завярнулі справу назад. Сёньня я іду, дарэчы па рашэньне, але трэба яшчэ пачакаць 10 дзён з моманту выраку, каб ён ўступіў у законную сілу».

Што да высновы маскоўскай газэты аб «мяккай беларусізацыі, якую нібыта праводзяць беларускія ўлады», то Глеб Лабадзенка зазначыў:

«Я пасьмяяўся з таго, што толькі чалавек з Масквы пасьля дробнай навіны можа зрабіць такую глябальную выснову. У судзе да мяне сапраўды прыязна паставіліся, але гэта не гаворыць пра палітыку ўладаў на беларусізацыю. Такую выснову мог зрабіць альбо сьляпы чалавек, альбо той, хто цалкам не разьбіраецца ў сытуацыі ў Беларусі».

Тэгі: