it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 21

піша чытач Валдзіс Фугаш

Вітаю, Глебе)

Толькі сёньня заўважыў, што калекцыянуецца трасяначка)
багата падобных фотафактаў па розных тэчках раськідана, насамрэч)
але пачну з гэтага здымку: горад Магілеў.)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 21

дыялог маладых мам на дзіцячай пляцоўцы.

першая: ты чула, мой мне сказаў, што хочуць налог увесьці 100 долараў за выезд за пакупкамі.

другая: усё, ужо ўвялі. я буквальна за пару дзён да гэтага пасьпела зьезьдзіць закупіцца.

першая: ды ну! а плаціць адзін раз ці кожны раз, як едзеш?

другая: кожны раз.

першая: от, гад, усё яму дзеняг мала. хоча, каб мы беларускае куплялі. а я вот спецыяльна ня буду беларускае купляць.

другая: ага, і  я ня буду -- із прынцыпа.

Тэгі:

Sep 19

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

labadzenka-250nКаму з вас не даводзілася чуць: “У нас з архітэктуры няма чаго паглядзець, а вось у Ягіпце піраміды — эта да!..”. Прасунутыя юзеры назавуць вам Мір і Нясьвіж, а далей пачнуць чухаць рэпу… Аднойчы я спытаўся ў дзетак у школе, якія будынкі ў Менску самыя старыя? І пачуў адказ: вакзал і Траецкае прадмесьце.

Мы, беларусы, дзіўныя людзі — я б нават і гімн так падкарэктаваў. Сказаць, што мы ня любім сваё, няправільна. Каго не спытай — і мову любіць (толькі не гаворыць). І песьні народныя любіць (толькі не пяе). І вершы любіць (але на памяць нічога не прыгадае). І архітэктуру любіць (але ня ведае).

Гэта галоўная праблема: што мы свайго ня ведаем. А немагчыма любіць тое, чаго ня ведаеш. Бо будзе як з фотакарткай актрысы: любіш яе, любіш… А пазнаёміўся — яна грубіянка і распусьніца.

“Сваё” можа быць не такім абстрактным, як сядзібы й палацы. Да якога калена вы ведаеце свой радавод? Да прадзедаў? Добра, калі так. Я вось стаў цікавіцца — і з жалем зразумеў, што далей шостага калена без архіваў ужо ня знойдзеш. У мінулым годзе пашчасьціла знайсьці пад Слуцкам магілу прапрадзеда Кандрата Вітка, які нарадзіўся ў 1870 годзе. Гэта дзед мае бабулі. Як яна была маленькая, то гасьцявала яшчэ ў яго ў хаце. І я задумаўся: чаму яна за ўсё жыцьцё ні разу ня зьезьдзіла да яго на магілу? Чаму гэтага не зрабіла і мая мама? Чаму гэта стала цікава толькі нам з братам?.. Ці то савецкі час павыбіваў зь людзей памяць, ці то і выбіваць не асабліва давялося… Ня ведаем і не памятаем — і адчуваем сябе пры гэтым досыць камфортна.

Калі пачынаеш корпацца ў прычынах няведаньня і нелюбові да свайго — усплывае яшчэ адзін стэрэатып: сваё — кепскае, імпартнае — добрае. Ад джынсаў да палацаў. Вось і прыязджаюць беларусы ў Варшаву, ідуць у каралеўскі парк Лазенкі, глядзяць на палац і кажуць: “Ах, как красіва!..”. І ведаць ня ведаюць, што ў Жамыславе (Івейскі раён) стаіць такі самы палац! Пан Умястоўскі так захапляўся каралём Панятоўскім, што нават мэблю сабе замовіў на той жа фабрыцы, што і кароль. Але што нам Жамыслаў? Жамыслаў — фуфло. А вось Лазенкі…

Так, часам сваё любіць досыць цяжка. Чым больш бачыш эўрапейскіх гарадоў, тым складаней любіць менскую архітэктуру. Калі вяртаешся з Прагі і едзеш па праспекце — то думка адна: архітэктурнае ўбожаства. А калі прыгадваеш, колькі старых будынкаў грохнулі гэтыя піцерскія гастарбайтэры, каб узвесьці нам Горад Сонца (©Артур Клінаў) — робіцца ўвогуле млосна!

Але ты мусіш укусіць сябе за палец і любіць гэта. Бо гэта — сваё. Ня лепшае і ня горшае за іншае, проста сваё. І іншага свайго ня будзе. Хоць зьнявечаны горад-герой — сумнае месца ў плане турыстычнай атракцыі. Найлепшая экскурсія па Менску — экскурсія па горадзе, якога няма. Тут стаяў такі дом, там быў касцёл, тут ішла вуліца… Іначай давядзецца паказваць убогую халупу “Кемпінскага” і вечны агонь…

Я палюбіў сваё, калі пачаў вандраваць па Беларусі, калі аб’ехаў больш за 600 гарадоў, вёсак і мястэчак. Калі зразумеў, што прыгожым касьцёлам у Італіі я проста любуюся, а выгляд касьцёла ў Нясьвіжы прымушае маё сэрца калаціцца іначай, бо гэта — сваё.

Памятаю, як вадзіў аднаго паляка па Менску, падыйшлі да прысутных месцаў каля ратушы, чытаем шыльду: тут вучыліся Бенедыкт Дыбоўскі, Тамаш Зан, Станіслаў Манюшка… “То вшыстко нашы!” — радасна выгукае паляк. Ідзем далей, каля помніка забойцу Дзяржынскаму кажу: “Вось яшчэ адзін ваш, паляк”. Мой паляк пачынае круціцца і кажа: “То наш вспульны!”. Атрымліваецца, Манюшка — ваш, а Дзяржынскі вспульны?

І вы спытаеце: дык што, любіць гэтага падонка, калі ён наш?..

Не, скажу я вам, не любіце Дзяржынскага. Палюбіце Саладуху. Саладуха для мяне — зборны вобраз. Прыклад таго, што сваё можа быць сьмешным і недарэчным, але трэба любіць гэта. Бо лепей вы будзеце любіць Саладуху, чым Стаса Міхайлава і Грыгорыя Лепса!

Любіць Элтана Джона — але не крывіць морду ад Саладухі. Захапляцца Саграда Фаміліа ў Барсэлоне — і паралельна ехаць глядзець найпрыгажэйшы касьцёл у Гервятах. Абмяркоўваць новы твор Умбэрта Эка — але прачытаць пры гэтым усяго Валянціна Акудовіча.

Сваё — гэта як бацькі. Іншых бацькоў у нас ня будзе. І не выпадае думаць, ці добрыя яны, ці так сабе, ці ў суседа лепшыя? Любіце сваё сэрцам. І ведайце сваё розумам.

Читать полностью:http://naviny.by/rubrics/opinion/2013/09/19/ic_articles_410_183066/

Тэгі:

Sep 19

66122_640

сябры, не падумайце, я не сябе маю на ўвазе )))

але ведаю такога чалавека, Усевалада, які проста найлепшы беларускамоўны вядоўца, які толькі можа быць. плюс мае свайго гукарэжысэра й машыну для выяздаў.

так што каму трэба -- лістуйце на labadzenka@gmail.com , дам кантакты!

Тэгі:

Sep 18

adam

Прывітанне, Глеб.
Вось усё збіраюся што-небудзь даслаць для Вашай рубрыкі "па-беларуску" ды кожны раз адкладваю.
Сёння вырашыла з гэтым завязаць. Правільна ў народзе кажуць: адклад не ідзе ў лад.
У нядзелю была на экскурсіі "Два каханні пана Адама". Турфірма "Краіна Замкаў", экскурсавод Аляксандр Варыкіш. Дасылаю: тураўтобус па-беларуску.
На другім здымку кампутарная фотапраграмка па-беларуску. Скачала з інтэрнэту. На ёй адкрыты фотаздымак зроблены сёлета ў Жодзіне.
З павагай ірына Згрундо.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

prahrama

Тэгі:

Sep 18

Добры вечар, Глеб. Была ў Гомелі, падчас Сожскага карагода. На краме ўбачыла вось гэта.
Крышачку пазней прышлю іншы фотаздымак (надпіс з нататнічка на беларускай мове. Нататнік з Украіны).
З павагай, Ірына Свяцкая

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 18

kampanija

самае сьмешнае, што такія паслугі прапануе ўпраўленьне адукацыі ))))
пісалі б па-беларуску, чэрці, -- не было б памылак!

Тэгі:

Sep 18

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1500 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

024 prac

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Sep 17

Тэгі: , ,

Sep 16

Кажаны з Краснага Берага, косткі маманта з Юравічаў і труны ў падзямеллі кляштара XVIII стагоддзя…

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем. І рушылі далей, на поўдзень Беларусі…

Tarantino.by-2013-Valun-Yuravichy-7914

Красны Бераг: кажаны, якім вярнулі галовы

Сядзібу ў Красным Берагу пачынаў будаваць у 1890 годзе расейскі генерал Міхаіл Гатоўскі, потым яе ўладальнікамі сталі беларускія паны Козел-Паклеўскія – дачка Гатоўскага Марыя выйшла замуж за Вінцэнта Козел-Паклеўскага і атрымала сядзібу ў пасаг.
Чытаць далей »

Тэгі: ,