it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 01

Дырэктару Жабінкаўскага цукровага завода

Віктару Міронаву

Шаноўны Віктар Рыгоравіч!
Я, як і ўсе беларусы, з'яўляюся спажыўцом цукру. Паколькі ў нас чатыры заводы -- ёсць выбар. Але я маю асаблівую сімпатыю да цукру Жабінкаўскага завода -- падабаецца аздабленне ўпакоўкі, смак і паходжанне з Брэсцкай вобласці, дзе часта бываю.
Аднак мяне, як спажыўца, непакоіць адно -- на ўпакоўцы зусім няма беларускай мовы! А гэта ж мова нашых продкаў, а таксама нашая дзяржаўная мова.
Паколькі ў нас дзве дзяржаўныя мовы, уношу прапанову: пісаць на жабінкаўскім цукры на абедзвюх мовах!
Са свайго боку прапаную дапамогу: магу выканаць бясплатны пераклад усёй неабходнай інфармацыі на беларускую мову. Маю патрэбны досвед: перакладаў усю інфармацыю для фабрыкі "Камунарка".
Прашу даць мне адказ, ці магчымае ўжыванне беларускай мовы на вашай прадукцыі. Мае неабходныя кантакты ёсць уверсе гэтага ліста.
Дзякую -- і спадзяюся на Вашую мудрасць!

 

Глеб Лабадзенка

 

адпраўлена праз ФОРМУ ЗВАРОТАЎ НА САЙЦЕ

ЧАМУ ГЭТАК ВАЖНА ВЫЛУЧЫЦЬ 5 ХВІЛІН ЧАСУ І НАПІСАЦЬ ТАКІ ЗВАРОТ?

Тэгі:

Oct 01

сітуацыя такая. чытач Зьміцер Курза напісаў электронны зварот на Жабінкаўскі цукровы зваод -- маўляў, даеш беларускую мову на цукар.
і замест звычайнага "у нас два йізыка" атрымаў пазітыўны адказ: дзякуй, у бліжэйшы час разгледзім гэтае пытанне. пры тым, што Гарадзейскі завод пляваць хацеў на беларускую мову.

ганьба гарадзейскаму цукру, даеш жабінкаўскі! ))

сябры! але трэба даціснуць завод -- каб ім думалася лепш!

калі ласка, не пашкадуйце 10 хвілін -- і напішыце электронны зварот ці звычайны ліст!

кантакты

генеральны дырэктар: Віктар Рыгоравіч Міронаў

адрас: 225100, Беларусь, Брэсцкая в-ць, г. Жабінка, вул. Камсамольская (нумар дома на сайце не пазначаны)

мэйл: office@sahar.by

але можна і прасьцей -- праз ФОРМУ ДЛЯ ЗВАРОТАЎ НА САЙЦЕ
zhabinka

Тэгі:

Oct 01

tur-kava

даслаў чытач Яўген Жукаў з камэнатром:

на ускраiне нейкага Богам забытага горада пасярэдзiне Турцыi. аўтар Liudmila Orlova. што там робіць наша мова? напэўна, там жыве беларускі цмок ))

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 01

bulba

даслала чытачка Марыянна Калініна з камэнтаром:

Аўтар здымка Ілля Шыманскі. Гэта на Маскоўскім рынку. Гандляр, мужык вясковага выгляду з моцнымі напрацаванымі рукамі, размаўляў на беларускай, не на трасянцы. Набыла у яго бульбу, не задумваючыся!

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 01

перадрук з Cmok.budzma.org

Урачыстае адкрыццё адбылося ўчора пры ўдзеле дырэктаркі кнігарні Кацярыны Пікірэні і арт-дырэктара Паўла Касцюкевіча, які адмовіўся фатаграфавацца, бо "здымкі забіраюць у чалавека частку душы".
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 01

даслаў чытач Аляксандр Кошаль

Памятаю, што год ці два таму ў мяне было жаданне знайсці інтэрнэт-рэсурс, які б трансляваў канал Belsat без абмежаванняў па часе і геаграфіі. Я проста не мог паверыць, што ніхто не дадумаўся рэтрансляваць спадарожнікавыя каналы ў інтэрнэт і спадзяваўся, што сярод гэтых каналаў будзе мой любімы Belsat. Пашукаўшы крыху ў сеціве знайшоў некалькі амерыканскіх сервераў, якія прапаноўвалі глядзець спадарожнікавыя каналы праз інтэрнэт прыблізна за 40 еўра ў месяц. Плаціць такія грошы за адзін канал не мэтазгодна і я вырашыў адмовіцца ад гэтай думкі. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 01

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1500 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

026hamaniechttp://budzma.org/news/budzma-dzicyachaya-zamova-26-hamanec.html

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Oct 01

Budzma 5 years

1 кастрычніка культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” адзначае сваё пяцігоддзе. За пяць гадоў дзясяткі арганізацый, кампаній ды ініцыятываў падтрымалі ідэю аб’яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і далучыліся да кампаніі, каб прасоўваць трэнд беларускага як сучаснага і перспектыўнага. Сярод буйных праектаў — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, камунікацыйныя праграмы “Краіна Цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, музычны праект “Тузін. Перазагрузка” і аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”.

За гэты час супольнымі намаганнямі літаратурныя і музычныя сустрэчы, фэсты і канцэрты, вандроўкі і лекцыі, кірмашы праектаў і ток-шоу, што ладзяцца па ўсёй краіне, ахапілі больш за 800 населеных пунктаў, а іх агульная колькасць перавысіла 9000. Менавіта таму сённяшні дзень — цудоўная нагода павіншаваць усіх, хто шануе, любіць і папулярызуе беларускую культуру.

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі: “5 гадоў кампаніі — добрая нагода перш за ўсё сказаць дзякуй усім, хто паверыў у наш запал і працягвае супольную працу. Таксама дзякуй усім, хто за гэты час далучыўся да нас, падтрымаў кампанію канкрэтнымі дзеяннямі, узбагаціў ідэямі, сваім талентам. Усім, хто прыняў беларускія каштоўнасці і далей рэтранслюе іх праз свой гурт, медыі, творчую суполку, рэкламную агенцыю ці аддзел культуры. Гэты шлях не быў простым і лёгкім: увесь час трэба вынаходзіць нешта адметнае, бо сітуацыя ў Беларусі ў пэўным сэнсе ўнікальная, таму і аналагаў нашай кампаніі, каб было ў каго пераняць досвед, мы не знайшлі. Станоўчым фактарам ёсць падвышэнне зацікаўленасці беларусаў сваёй культурай, але наша мэта — спрыяць таму, каб беларушчына з трэнду канчаткова стала асновай дзяржаўнай палітыкі”.

За час свайго існавання кампанія пачала трывала асацыявацца з паняткам “якасная беларуская культура”. У найбліжэйшай перспектыве — больш шчыльная праца ў рэгіёнах, стварэнне рэзанансных камунікацыйных праграм, актуальных для беларускага грамадства.

Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі: “Праведзеныя ва ўсіх абласных цэнтрах дыскусійныя мерапрыемствы, скіраваныя на абмеркаванне актуальных праблемаў культурнага асяроддзя, прадэманстравалі, што ёсць шмат неабыякавых людзей, гатовых аддаць свой час і энергію, каб зрабіць жыццё роднага горада ці мястэчка больш цікавым і разнастайным. Натхнёныя гэтым, мы абвясцілі “Кірмаш праектаў”, каб кожная вартая ініцыятыва магла знайсці сабе аднадумцаў і паплечнікаў, больш за тое, працуем над стварэннем банка ідэй, каб паказаць жывыя прыклады тым, хто хоча палепшыць жыццё свайго рэгіёна. Адна з задач кампаніі — не толькі дапамагаць ці самім рэалізоўваць цікавыя мерапрыемствы, але і натхняць іншых на актыўную дзейнасць, якая б дапамагала паляпшаць культурніцкі фон краіны”.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” пачалася 1 кастрычніка 2008 года. Кампанія спрыяе кансалідацыі беларускага грамадства праз узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Каардынатар кампаніі — Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўчышчына”. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў кампаніі ад НДА — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ды шмат іншых арганізацый ды ініцыятываў.

Унікальная беларуская сітуацыя вымагае новых вынаходніцтваў, цікавых канцэптаў і пазітыўна шалёных культурніцкіх праектаў. Мы запрашаем усіх, хто яшчэ не з намі, далучацца, прыходзіць са сваімі ідэямі і рэалізоўваць іх разам на карысць беларускай культуры. Да кампаніі можна далучыцца як персанальна, так і калектыўна. Звяртайцеся!

паводле прэс-рэліза кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Тэгі:

Oct 01

cikava
даслала чытачка Ірына Маслакова.
крама знаходзіцца на вуліцы Якуба Коласа, 51/1

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 30

5824497

даслала Наталля Тур са спасылкай на сайт euroradio.by

Тэгі: