it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 05

kart1
даслаў чытач Зьміцер Корх

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 05

паводле Прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Але выдавец і журналісцкая супольнасць яшчэ пазмагаюцца.

logvinaw1

 Фота: Новы Час

Гэтую інфармацыю агучыў намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунецна V Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць гэтымі днямі ў Кішынёве.

“Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня, – распавёў Андрэй Бастунец. – Дакумент падпісала першая намесніца мінітра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.”

"Мы лічым, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэннямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму", – лаканічна каментуюць падзею ў выдавецтве.

Андрэй Бастунец – удзельнік Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. 4 верасня ў межах Форума адбылося паседжанне секцыі па СМІ

“На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура”, – заявіў Андрэй Бастунец.
“Хачу звярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома “Прэс-фота-2011” выдавецтва наогул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэнне таго суда называюць падставай для пазбаўлення яго ліцэнзіі, – падкрэсліў юрыст. – У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэння, я бачу судовы шлях вырашэння гэтай спрэчкі”.

 

Тэгі: ,

Oct 05

піша чытач Зьміцер Патапчук

Заходзім і галасуем за беларускамоўны слоган інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва, што збіраецца праводзіць Нацыянальны банк.

(варта сказаць, што "граматнасць" па-беларуску лепей сказаць "пісьменства"))))

ГАЛАСАВАНЬНЕ ТУТ

2 3 4

Тэгі:

Oct 04

перадрук з Cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

 

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку. Наперадзе быў Полацк...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 04

                                  Уладзімеру Арлову

Ёсьць полацкі мэнталітэт -
Ад Эўфрасіньні, ад Скарыны,
Ад той абрынутай адрыны,
Дзе сон шукаў
Свой сонны сьлед.

Ён цемры пазычаў сьвятла,
Каб стала вечнасьцю імгненьне,
Ляцеў вышэй жаўрук зьдзіўленьня,
Люцела рупнасьці пчала.

Ад Полацку пачаўся сьвет.
Пра небачолых кажам:
З нашых!
Ёсьць Беларусь,
А гэта значыць -
Ёсьць полацкі мэнталітэт!

Тэгі:

Oct 03

Глеб Лабадзенка, для naviny.by
labadzenkaЦнатлівая стабільнасць саюзнава гасударства зноўку апынулася пад пагрозаю. Пакуль народзец бяжыць у абменьнік, дырэктар менскага аўтобуснага парка № 2 Ігар Журок зьдзейсніў акт нацыяналістычнай расправы над кіроўцам Васілём В.

Васіль В. вывесіў у кабіне свайго аўтобуса № 50 два сьцяжкі — чырвона-зялёны і расейскі. Неабыякавы грамадзянін Алесь Мазанік накатаў цялегу ў аўтобусны парк — кіроўцу прымусілі зьняць абодва сьцяжкі ды пазбавілі 15% прэміі. Уяўляю будучыя загалоўкі на расейскіх сайтах (а можа, яны ўжо і ёсць — трэба зірнуць): “В Минске водителя автобуса лишили премии за российский флаг”.

Думаю, з-за плота так яно і будзе выглядаць. Разгул нацыяналізму ў братняй Белоруссіі, мягкая беларусізацыя і культывацыя русафобства!

На справе ўсё празаічней. На лабавым шкле транспартнага сродка забаронена зьмяшчаць староньнія прадметы, якія могуць перашкодзіць агляду, і стварыць аварыйную сітуацыю, паўплываць на бясьпеку. Таму кіроўцу абавязалі сьцяжкі зняць — а за “парушэньне правілаў экіпіроўкі аўтобусаў” пазбавілі 15% прэміі.

Але, пагадзіцеся, фармулёўка “нахілілі за маскальскі сьцяг” — большы бальзам на душу нацыяналіста і чырванейшая ануча для мясцовых русафілаў і ўласна ўсходніх суседзяў.

Навіна пра такую жэстачайшую расправу шырока разьляцелася па інтэрнэце. Як раптам у камэнтах узьнік нечаканы ракурс. Маўляў, сорам, таварыш Мазанік! Няшчаснага кіроўцу пазбавілі прэміі — а ён радуецца! І парады: пішы сьледам хадайніцтва, каб не пазбаўлялі!

Людзі! На вайне як на вайне! Трэба быць гатовым, што гэта звычайная практыка злодзеяў — прыкрывацца “дзецьмі” і “жанчынамі”. То бок, ты страляеш па расейскім сьцягу ў кабіне дзяржаўнага беларускага аўтобуса — а ўлада выстаўляе пад твае кулі звычайнага мужыка Васіля В. І ты апынаешся паскудам, празь якога пазбавілі прэміі звычайнага дзядзьку!

Гэтак сама пісалі і мне, калі выйграў справу супраць дырэктара ЖЭСа — і таму ўляпілі 500 тысяч штрафа за адмову адказаць на зварот па-беларуску.

На вайне як на вайне! А калі ўлада дае штраф 5 мільёнаў хлапцам і дзяўчатам (ці 5 сутак арышту), якія выходзяць на плошчу зь бел-чырвона-белым сьцягам — ці гэта не такая самая сітуацыя? Калі Сяргея Каваленку кідаюць за бел-чырвона-белы сьцяг у вязьніцу і даводзяць да паўсьмерці — ці гэта ня тая самая сітуацыя? Кіроўцу падабаецца расейскі сьцяг, ім — бел-чырвона-белы. Дык адным 5 мільёнаў, а другому — мінус 15% ад прэміі. А колькі гэта? 50 тысяч? 100? 200?

І кіроўца, і дырэктар ЖЭСа — звычайны электарат, у якога ў галаве поўная каша. Як вы думаеце, за каго галасаваў той кіроўца на выбарах? Думаю, расейскі сьцяжок на шкле ёсьць адказам на гэтае пытаньне. Яўна не за Някляева ці Статкевіча.

А можа, гэтая затрэшчына прымусіць кіроўцу ўпершыню ў жыцьці задумацца, што расейскі сьцяг у ягонай кабіне — нонсэнс? (Зразумела, найбольш верагодны іншы варыянт: калі ён прыйдзе дадому і скажа жонцы, што “бэнээфаўцы гэтыя вапшчэ фашысты”).

Але якая была мэта: спадабацца кіроўцу, настаўляючы яго доўгімі лекцыямі па гісторыі на шлях ісьцінны? Альбо прыбраць расейскі сьцяг з кабіны менскага гарадскога аўтобуса? Якая розьніца, што скажа кіроўца і што ён будзе думаць пра “бэнээфаўцаў” — калі сьцяг у выніку прыбралі, а гісторыя атрымала такі розгалас, што ягоныя калегі таксама не рызыкнуць чапляць расейскія сьцягі на лабавое шкло?

І тут на сцэну выходзяць іншыя камэнтатары. “А вот калі б ён Зімбабвэ павесіў — ці пачаў бы скуголіць пан Мазанік?” Гэта дурное параўнаньне, бо Зімбабвэ не вяла з намі самую крывавую вайну за ўсю гісторыю Беларусі, не ўзрывала Сафійскі сабор у Полацку і ня вешала Кастуся Каліноўскага.

Хоць у мяне ёсьць яшчэ адна версія, чаму той кіроўца-небарака прычапіў на лабавое шкло расейскі сьцяг. Уявіце. Прыехаў у Менск які Пуцін. Ад аўтобуснага парка нумар два прыгналі па разнарадцы пяць адзінак электарату — і раздалі ім тыя сьцяжкі махаць перад царом. (Прынамсі мне ня верыцца, што той кіроўца адмыслова хадзіў па Менску і шукаў, дзе прыдбаць трыкалор). І вось вярнуўся кіроўца дахаты, круціць у руках трафей з таржаства — а жонка яму кажа: выкінь у сметніцу гэтае рызьзё. А яму шкада, ён жа беларус, як гэта — красату цьвятную ды ў сьметніцу выкінуць?!

Для яго той цьвятны сьцяжок — як для вяскоўца лебедзь з пакрышкі ці пальма з пластыкавых бутэлек: красіва і нарадна.

І тады кіроўца нясе тую красату нарадную на працу і чапляе на шкло. Каб красіва было. А тут, на бяду, у аўтобус заходзіць беларускі нацыяналіст…

…А ў сухой рэшце што? Расейскі сьцяг прыбралі, прычым разам з чырвона-зялёным? Хлопцы, пішыце яшчэ!

Тэгі:

Oct 02

А сёлета – 500 гадоў, як гэты княскі род атрымаў у валоданне Нясвіж

перадрук з Еўрарадыё

Менавіта 2 кастрычніка 1413 года ў Гародле 47 шляхецкіх сем’яў атрымалі свае гербы. У тым ліку і Радзівілы. Іх гістарычны продак, баярын Крысцін Осцік атрымаў герб “Трубы” з рук кардынала арцыбіскупа кракаўскага Мікалая Тромбы – самай важнай персоны Польшчы пасля караля. Гэта сведчыць, што Осцік і яго сям’я мелі вагу ўжо ў той час.

Тэлефануем у Варшаву Мацею Радзівілу.

Мікалай (злева) і Мацей Радзівілы з польскай школьніцай, якая несла на ўрачыстасці іх сямейны герб "Трубы".

Мацей Радзівіл: “Гарадзельская унія – гэта пачатак пісьмовай гісторыі нашай сям’і, бо дакументаў з таго часу захавалася вельмі мала. Падчас падпісання уніі Крысцін Осцік атрымаў герб “Трубы”. Гэта – наш прашчур, звесткі пра якога пацверджаныя дакументальна – подпісам пад атрыманнем герба. Сына Осціка звалі Радзівіл, сына Радзівіла – Мікалай Радзівілавіч (Мікалай Стары), а ўжо ягоныя дзеці мелі прозвішча Радзівіл”.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 02

А сам сцяг прымусілі прыбраць. Культурніцкі актывіст Алесь Мазанік дабіўся такога рашэння ад дырэктара аўтобуснага парка №2 Ігара Журка.

перадрук з Еўрарадыё

Сцяг суседняй краіны кінуўся ў вочы Алесю Мазаніку ў аўтобусе сталічнага маршрута №50, калі ён сеў у яго 4 верасня на прыпынку “Станцыя метро “Спартыўная”.

Алесь Мазанік. Фота: svaboda.org

Алесь Мазанік: “Мне трэба было праехаць усяго адзін прыпынак, таму я стаяў ля дзвярэй і глядзеў наперад, праз кабіну кіроўцы. Спачатку я не зразумеў, што не так, а пасля заўважыў, што непасрэдна перад кіроўцам знаходзіцца, акрамя дзяржаўнага сцяга Беларусі, расійскі трыкалор з гербам!”
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 01

shchechycy
Мастоўскі раён Гарадзенскай вобласьці.
пахавальня адносілася да сядзібы Ябланоўскіх "Яблонаў", якую ў свой час маляваў Напалеон Орда (гл. самую ніжнюю ілюстрацыю).

каб зразумець маштабы капліцы, зьвярніце ўвагу на людзей у правай частцы кадру.
дарэчы, многія дасьледчыкі адзначаюць вялікае падабенства пахавальні ў Шчэчыцах да касьцёла ў Воўчыне -- месца спачыну апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 01


відэа: Белсат

Тэгі: