it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 25

ipp
даслала чытачка Аксана Бровач

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 25

lavash

даслаў чытач Аляксей Мінчонак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 25

padmurak

даслаў чытач Вадзім Зелянкоў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 25

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. Наперадзе нас чакалі замкі і палацы!

Высокае:  таямнічая брама 1678 года

Гэтую частку маршрута “У пошуках Цмока!” мы правялі ў пошуках Цмока шляхетнага – па замках ды палацах. Анягож раней у Беларусі было каля 12% шляхты – кожны восьмы! Маем смелае перакананне, што ў гэтыя “кожны восьмы” наш Цмок трапіў абавязкова.

…У Высокім ад колішняга замка Сапегаў захавалася толькі брама ды парэшткі земляных умацаванняў.

Брама закладзеная ў 1678 годзе – а ў цяперашні стан руінаў яе прывяла Паўночная вайна. Што казаць – ладна будавалі, калі тыя руіны стаяць сабе ўжо 300 гадоў!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 24

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

Наймацнейшае ўражаньне прамінулага тыдня — выхад на волю Паўла Севярынца.

labadzenkaКанешне, гэта неверагодна — прайсьці праз зьдзекі, прыніжэньні ды вычужнасьць — і застацца такім сьветлым ды шчырым. Зусім неашчэрыўшымся, незацкаваным, незаторганым.

Павал правёў тры гады на “хіміі” нізашто. За тое, што ўзначальваў штаб аднаго з кандыдатаў на прэзідэнта з сумнеўнай рэпутацыяй. Які, аднак, апынуўся на волі менш чым праз два тыдні. А Павал Севярынец адматаў свае тры гады ад званка да званка.

І выйшаў ня тое, што не зламаны — выйшаў акрылены, натхнёны, у цудоўнай форме і ў добрым гуморы.

…Прыгадваю, як 8 гадоў таму давялося рабіць інтэрвію са славутым прафесарам Юрыем Бандажэўскім, які адбыў амаль 8 год у зьняволенні нібыта за хабар — а насамрэч за тое, што ўголас казаў пра нязьніклыя шкодныя наступствы Чарнобылю.

Апошнія гады зьняволеньня Бандажэўскі правёў на “хіміі”, дзе працаваў пастухом. У ягоныя абавязкі ўваходзіла таксама механічнае даеньне кароў. Нетактоўны малады журналіст спытаўся ў прафесара з сусьветным іменем, ці ўдалося яму падняць надоі ў калгасе? На што Бандажэўскі рэзка адказаў: “Яшчэ адно такое пытаньне, мы скончым, і я запару вам інтэрвію. Вядома, прафесар на ферме — гэта зьдзек, плявок мне ў душу. Нават калі мяне прымушалі прылюдна месьці двор, я мёў яго. Але гонар у мяне застаўся”.

Вось менавіта так — гонар застаўся і ў Паўла Севярынца. Зь яго таксама зьдзекваліся хоць бы ў побытавай драбязе. Скажам, у будынку, дзе жылі “хімікі”, не было гарачай вады. Калі Павал апынуўся там — паплечнікі набылі і прывезьлі бойлер. Не персанальна Севярынцу — усім. Калі ласка, мыйцеся! Бойлер адмовіліся прыняць — “не паложана”.

Працяглы час у будынку ня дзейнічала кухня. І асуджаныя вымушаныя былі гатаваць сабе ежу, карыстаючыся ракавінамі ў сарціры.

І гэта — на “хіміі”. Якая, як ні круці, лепей за турму і калонію. А што ж тады робіцца ў турмах і калоніях? Празь якія зьдзекі і катаваньні праходзяць Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Яўген Васьковіч ды іншыя зьняволеныя? Ня толькі палітычныя, а ўвогуле ўсе.

Празь якія — вядома. Напрыклад, ад Зьмітра Дашкевіча. Які таксама выйшаў нязломленым, яшчэ больш мужным. Выйшаў героем — на злосьць гоблінам. Зміцер ня кінуўся распавядаць, як яму было там цяжка. І толькі па ўскосных сьведчаньнях мы даведаліся, як у адной калоніі супрацоўнікі зьбівалі яго нагамі на падлозе, а ў другой для гэтай мэты ў камэру заходзілі некалькі зэкаў — і зноў жа пачыналі зьбіваць яго. І так — таксама тры гады.

seviarynec

Калі яшчэ Павал Севярынец быў у Купліне, давялося наведаць яго. Начуты пра тыя жахлівыя ўмовы, чакаў пабачыць незадаволенага чалавека, які будзе скардзіцца на ўвесь гэты зьвярынец. Дзе ж там! Павал пачаў завіхацца, скіпяціў імбрык, вынес у альтанку патэльню з дранікамі (прывёз нехта з папярэдніх пераведнікаў). І калі распавядаў пра куплінскую ссылку — то выключна з іроніяй, па-філасофску.

Павал назваў гэтыя тры гады духоўным падарожжам. Колькі ён напісаў за гэты час! Будучая кніга “Беларуская глыбіня” — энцыклапедыя Пружанскага краю, прызнаньне ў каханьні той зямлі. Уявіце толькі: пасьля працоўнага дня (Павал рабіў на складзе аўтазапчастак), памыўшыся ледзяною вадою, пад’еўшы згатаванае ў сарцірнай ракавіне ежы — чалавек сядаў і выдаваў эсэ, якія кожнаму сьвятару бяры ды чытай у якасьці казані. Узвышаныя, інтэлектуальныя, пранікнёныя, духоўныя, сьветлыя.

Я ня ведаю іншых такіх людзей, як Павал Севярынец. Яшчэ да ягонай адсідкі, памятаю, некаторыя кпілі зь ягонага гадзіньніка “Электроніка” і адной-адзінай кашулі, у якой ён фігураваў на ўсіх урачыстасьцях і трапляў на ўсе здымкі. Вось дзе чалавек без аніякага шкурнага інтарэсу — дык гэта Севярынец!

…Вобраз ідэальнага беларуса добра вывеў у сваёй навэле “Ладдзя Роспачы” наш нацыянальны геній Уладзімiр Караткевіч: “Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаваньне і плюе на “спрадвечны” закон”.

Такі і быў Гервасій Выліваха, герой Караткевіча — разумны і рашучы. Такі, напэўна, быў і сам Караткевіч. Такі ёсьць Севярынец.

Павал робіць нечакана, як на сёньняшнюю большасьць: на зло адказвае ўсьмешкай, даруе нягоднікам, не вядзецца на матэрыяльныя спакусы, жыве з Богам у душы і ў справах.

Працуе ў поўную сілу — гэтак, як трэба навучыцца цяпер кожнаму з нас, хто зьбіраецца дажыць да сьветлага заўтра. Севярынец і севярынцы ў шырокім сэнсе — не супрацьвага сёньняшнім палітычным недарэкам. Павел — зьмест, які прыйдзе замест.

Я рады за Паўла, што ён на волі. Рады, што ён такі ў Беларусі ёсць.

І калі Павал надумае зьдзейсьніць яшчэ якое духоўнае падарожжа — то хай адпраўляецца экспанатам у Палату мераў і вагаў пад Парыжам, дзе захоўваюцца розныя эталоны. Будзе сядзець там ад 9.00 да 17.00 за шклом з цыдулкай “Ідэальны беларус. Ужыць, калі ўсё стане на свае месцы”.

Тэгі: ,

Oct 24

truslik

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 24

4 o’clock з Брусам Бакнэлам: Вывучэнне мовы – націск і стрэс


Усё магло прайсці і лепей. Нягледзячы на тое, што я здаю экзамены ўжо шмат гадоў, гэтым разам я здолеў раззлавацца на самога сябе. Рэч у тым, што я забыў слова, якое вывучыў толькі за тыдзень да гэтага. Я дазволіў сябе паддацца стрэсу на экзамене па рускай мове.

Не трэба было гэтага рабіць. Якраз перад экзаменам Бі-Бі-Сі (сярод іншых брытанскіх СМІ) паведаміла пра вынікі аднаго даследавання. Высветлілася, што студэнты, якія хвалююцца перад экзаменамі, спраўляюцца з імі не так паспяхова як тыя, хто захоўвае спакой. Канечне, нашмат лягчэй сказаць: “Не хвалюйся і працягвай так надалей”, чым насамрэч не хвалявацца, асабліва калі ты на экзамене і час абмежаваны.

Я ведаю, што часцей за ўсё мы самі сябе заганяем у стан напружання, стрэсу; але некаторым, у тым ліку і мне, трэба трошкі напружыцца, каб штосьці зрабіць. І як чалавек, якому бракуе цярплівасці нават у дачыненні да самога сябе, я ведаю, што падчас шматгадзінных экзаменаў па замежных мовах пачуцці лепей трымаць пад кантролем.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 24

khoroshki1
мала таго, што сайт па-расейску, дык яшчэ "khoroshki" і "belorussian".
на сайце Лукашэнкі і тое "belarusian".
khoroshki2

Тэгі:

Oct 24

Oct 24


відэа: VB.BY

Тэгі: ,