it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 29

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1500 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй;

Стражы князевы - ў полі і дома,

Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей,

І пракляцце расло пакрыёма.

Янка Купала, "Курган"

030-pakryjoma

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Oct 29

Паводле Кастуся Лашкевіча, Труд-7

Пераклад - lit-bel.org

Усяго за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС - "амерыканкі", расстралялі каля 100 беларускіх інтэлектуалаў — выбітных літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў.

bandyty

Звычайны генацыд

Пляменнік аднаго з нявінна забітых — 28-гадовага паэта Валера Маракова — Леанід Маракоў пакінуў прыбытковы бізнэс, жадаючы вярнуць у гісторыю як мага больш сцёртых імёнаў. За 10 гадоў нястомных даследаванняў ён стварыў два дзясяткі кніг, галоўная з якіх — яшчэ не скончаная 10-томная энцыклапедыя "Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991" са звесткамі пра 15 тысяч ахвяраў расійскага самадзяржаўнага, польскага шавіністычнага і савецкага таталітарнага рэжымаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 26

tunec1
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 26

mir-zamak

мастак і выдавец -- Уладзімір Шаркоў.
гэта ўжо ня першая ягоная трасянка.
па нэту ходзіць яшчэ колькі прыкладаў, дзе памылкі ва ўсіх трох мовах -- нашай, іхнай і ангельскай.

Тэгі:

Oct 26

sven

даслала чытачка Вольга Быкоўская

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 26

прэс-рэліз ад ultra-music.com

bosaesonca_cover

Гурт BosaeSonca прэзентаваў на партале Ultra-Music.com акустычны альбом «Адпусці». У яго ўвайшлі як лепшыя песні з «Залатога» альбому, так і кампазіцыі, якія ніколі не выдаваліся за дзесяць год існавання гурта.

Па словах музыкаў, за час працы гурта BosaeSonca накапілася досыць шмат песень, якія ніяк не ўпісваліся ў канцэпт «Залатога» альбому.

— Папросту «выкінуць» гэтыя песні мне было вельмі шкада, бо гэта ўсё ж частка маіх думак, няхай сабе і колішніх, — кажа лідэр гурта Алесь Кот-Зайцаў. — Да таго ж, я ведаю, што ёсць людзі, якія вельмі любяць гэтыя песні і ходзяць на канцэрты BS менавіта з-за іх. Але рабіць альбом перажытых, старых песень, свайго роду «альбом-рэтраспектыву» ў свае 25 год я палічыў за глупства 🙂
Чытаць далей »

Oct 26

Я ПОКУЛЬ ТУТ…

 

Я там жыву,

Дзе Радаўніца плача,

Дзе смех у стог хавае галаву,

Дзе на вірах часін усіх

Вушача

Трымаецца як можа на плыву.

Я там жыву…

 

Я там іду,

Дзе ходзіць родны голас,

Ашукваючы сынаву бяду,

Дзе, як смычок,

На снезе йграе полаз,

Лясун аб ветах чэша бараду.

Я там іду…

 

Я там спачну,

Дзе, бы ў мядзведжым вуху,

І перуну зацішна, й палыну,

Дзе ўжо не будзе болей

Цесна духу

Майму,

Абжыўшы свежую труну.

Я там спачну…

 

Я покуль тут

Нявогляддзю шчырую,

У цемрадзі й святла здымаю кут,

Стараюся не думаць пра сырую,

Што быццам здыме

Стог зямных пакут.

Я покуль тут…

1995

Тэгі:

Oct 26

ПАСЛЯ НАВАЛЬНІЦЫ

                                      Валі

 

Хоць дзень ідзе на спад,

але

Ў вачах смяшынкі-д’яблікі.

У абраселым падале

Ты мне падносіш яблыкі.

 

Тугія грудзі аблягла

Сукенка абмакрэлая.

А месяц

зырыць з-за вугла

На ікры загарэлыя.

 

Яшчэ не звіслі над табой

Клапоты хмурай навіссю,

І яблынькаю маладой

Стаіш ты з першай завяззю...

1962

Тэгі:

Oct 25

адказ вось на гэты запыт.
асабліва цікавы пункт наконт вось гэтай мапы.

чаму на ёй Беларусь знаходзіцца не ў Эўропе, а па-за яе межамі?

shkarpetki2

аказваецца, Беларусь выключылі з Эўропы на ўзроўні СТБ! трэба пісаць!
panch1 panch2

Тэгі:

Oct 25

 1_1

Учора, 24 кастрычніка Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” прэзентавала доўгачаканую альтэрнатыўную мапу горада. На прэзентацыю сабралося больш за 50 ахвотных даведацца больш пра свой уласны горад, атрымаць бясплатна экзэмпляр мапы і паслухаць выступ гурта “NAVI”.
Дадзеная мапа была створаная ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!”.

СПАМПАВАЦЬ МАПУ

Чытаць далей »

Тэгі: