it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

Ці варта і далей працягваць пісаць цялегі на ўсялякія прадпрыемствы?

View Results

Loading ... Loading ...

116543

Дырэктару
Хлебазавода №2
Святаславу Захаравічу Адзіняеву
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Шаноўны Святаслаў Захаравіч!

З'яўляюся сталым кліентам вашага хлебазаводу. Таму найперш дзякую за высокую якасць прадукцыі і за выкарыстанне беларускай мовы ў назовах хлябоў! Прашу і далей не перарываць гэтую слаўную традыцыю!
Аднак маю пытанне. Хлеб "Радзівілаўскі" быў нейкі час таму пераназваны ў "РадзівіЛЛ". І чамусьці гэта было зроблена з арфаграфічнай памылкай -- з дзвюма літарамі "Л" на канцы. Тым часам, як паводле нормаў сучаснай беларускай мовы, трэба пісаць гэтае славутае прозвішча як "Радзівіл".
Прашу патлумачыць прычыну такой памылкі і выправіць яе.
Таксама прашу адказаць, чаму няма беларускай версіі сайта. Мне, як сталаму кліенту, гэта прычыняе вялікія нязручнасці.
Дзякую!

З павагай, Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Nov 02

kulinaryja

даслаў чытач Алег Лысюк

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 02

rehbi

даслала чытачка Марыянна Калініна

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 02

talin4
фота з фэйсбуку Паўла Бераговіча. на фота -- ён сам у часе працы.
вось гэта справа -- узяў чалавек ды падмаляваў літаркі сам, не наракаючы, што ўласьць ці абмасада ня робіць. мы -- самі сабе ўласьці і амбасада!

 

PS як паведаміў сп. Павал, шыльда ў 2008 зьявілася дзякуючы Ігару Шыбеку, Паўлу Марозаву і Юрыю Юркевічу. адрас будынка: Талін, Стары горад, вуліца Вене, 19
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

піша чытачка Ганна Севярынец:

Глеб, у вашу калекцыю:) Кандуктар Дудзіч Ганна Рыгораўна ў электрычцы Ворша-Менск сёння ўвайшла ў вагон са словамі: "Білеты падрыхтуйце, калі ласка". Колькі карыстаюся электрычкамі, такое ўпершыню:)))

Тэгі:

Nov 01

granit1
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 01

даслаў Андрэй Кім, kinakong.by
yamadas-bd1

У нашым кінаклюбе — час сямейнага кіно!

«Мае суседзі Ямада» ад студыі «Джыблі» і Ісао Такахаты чакае вас у суботу, 9 лістапада, а 19:00.

Мультыплікацыйная камедыя пра самую звычайную японскую сям’ю Ямада. Адзіная прыгода, якую яны маюць – уласна сямейнае жыццё, але гэтага цалкам хапае! Выдатнае сямейнае анімэ, што было выканана ў арыгінальным эскізным стылі. Дзякуючы яму вы даведаецеся шмат новага пра штодзённае жыццё простых японцаў і пасмеяцеся разам з ладнай сям’ёй Ямада.

Кінапаказ пройдзе у суботу, 9 лістапада, а 19:00. Месца правядзення — арт-пляцоўка «ЦЭХ» (Незалежнасці 58/6)

cech_kak-dobratsa-02
Кошт — 25 000 дарослым, 20 000 навучэнцам.

Таму, хто даўно ужо не наведваў нас, паведамляем, што ў нас з’явілася вялікая колькасць мягкіх крэслаў (так! нарэшце) + каля 10 крэслаў-мяхоў, а таксама новыя калонкі, што забяспечвае камфорт пры праглядзе з усіх бакоў!
Так што смела прыходзьце і бярыце з сабой сяброў!

кінапрагляды

Тэгі:

Nov 01

пратэстнай арганізацыі "Калі" з лозунгам "Ну калі ўжо нарэшце?!"
дзе ж там!
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 01

Наталья Пригодич, Гомельская Праўда

Cёння ў Чыгуначным раёне Гомеля ўсталёўваюцца новыя прыпыначныя павільёны з назвай прыпынкаў на беларускай мове.

Хочацца спадзявацца, што гэта толькі пачатак і што шыльды на роднай мове можна будзе ўбачыць і на іншых прыпынках горада.


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 01

kasha2
даслаў чытач Мікола Крывіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі: