it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 04

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, для TUT.BY

Аляксей Андрэеў – літаратар, выдавец, фатограф. Стваральнік расейскамоўнага часопіса “Монолог”. 8 лістапада а 18.30 ён прычытае публічную лекцыю “С чего начинается Родина. Гісторыя асабістых адкрыццяў і блытанняў” ў межах цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) Лятучага Універсітэта. Месца правядзення – Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Алексей Андреев. Фото: Глеб Лободенко, TUT.BY

Напярэдадні мы наведалі майстэрню Аляксея Андрэева, каб пагутарыць на тэму будучай лекцыі. Майстэрня месціцца на Асмолаўцы – у ацалелым пакуль кавалку двухпавярховага паваеннага Мінска ў раёне вуліцы Куйбышава. Тут шмат дрэва, неатынкаваная цагляная сценка, драўлянае кола ад воза, сотні сувеніраў і артэфактаў з вандровак. Пад столлю – колькі кітайскіх ліхтарыкаў і званочкаў, іншыя “ўсходнія” штучкі. Калі ведаць, што спадар Андрэеў выдаў некалькі кніг з вандровак у Кітай і Тыбет – усё складаецца ў лагічны ланцужок. З якога і пачалася размова.


“Свае традыцыі – яны для чалавека шкілет, які трымае ягоную постаць”

 

- Сур’ёзна захапляецеся Усходам?

 Аляксей Андрэеў: Цікаўлюся гэтай тэмай. Бываў там рэгулярна цягам шасці гадоў, летам праводзіў па некалькі месяцаў. Гэта ў нейкім сэнсе пошукі “зямлі абяцанай”: добра там, дзе нас няма. З часам разумееш, што чым далей – тым лепей.

Тэгі:

Nov 03

Тэгі:

Nov 03

Nov 03

pr1
Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 03

zdrabnialnik1
даслаў чытач Уладзімер Сіўчыкаў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 03

smakata

піша чытач Алесь Рубцоў:

Вітаю, Глебе!
Крамка ў Уруччы, дзе Дмітрыеў кірмаш. Наконт зніжак беларускамоўным ня ведаю, не падыходзіў)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 03

smarhon

піша чытачка Настасься Зоткіна:

Вітаю, Глеб! Дасылаю прыклад цудоўнай беларускай шыльды, якая знаходзіцца ў Смаргоні. Я яе сфоткала ў час вандроўкі 2.11.13.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 03

rahna

піша чытач Юры Міхно:

Добры вечар, Глеб!
Дасылаю Вам фота шыльды этнакрамы "Рагна" у Мінску.
Адрас: вул. Сухая, 4.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 02

Ці зьмяшчаць далей здымкі помнікаў архітэктуры?

View Results

Loading ... Loading ...

repla1
Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

Ці варта і далей працягваць пісаць цялегі на ўсялякія прадпрыемствы?

View Results

Loading ... Loading ...

116543

Дырэктару
Хлебазавода №2
Святаславу Захаравічу Адзіняеву
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Шаноўны Святаслаў Захаравіч!

З'яўляюся сталым кліентам вашага хлебазаводу. Таму найперш дзякую за высокую якасць прадукцыі і за выкарыстанне беларускай мовы ў назовах хлябоў! Прашу і далей не перарываць гэтую слаўную традыцыю!
Аднак маю пытанне. Хлеб "Радзівілаўскі" быў нейкі час таму пераназваны ў "РадзівіЛЛ". І чамусьці гэта было зроблена з арфаграфічнай памылкай -- з дзвюма літарамі "Л" на канцы. Тым часам, як паводле нормаў сучаснай беларускай мовы, трэба пісаць гэтае славутае прозвішча як "Радзівіл".
Прашу патлумачыць прычыну такой памылкі і выправіць яе.
Таксама прашу адказаць, чаму няма беларускай версіі сайта. Мне, як сталаму кліенту, гэта прычыняе вялікія нязручнасці.
Дзякую!

З павагай, Глеб Лабадзенка

Тэгі: