it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 06

Паважаны Глеб Паўлавіч, пішу да вас з Барысава.

Наша места і так змаскалізаванае дашчэнту, а тут яшчэ зусім нядаўна прама на цэнтральнай плошчы, на вачох ва ўсяго горада адбылося нахабнае зьнішчэнне бадай апошняй беларускамоўнай шыльды галоўнага ўнівермага "Дом Гандлю" з заменай яе на расійскамоўны надпіс "Дом торговли". Палядзець фоты і пачытаць больш падрабязна можна ў артыкуле з barusau.by (змешчаны ніжэй).
Быць можа, вы маеце нейкую магчымасьць пашырыць інфармацыю пра гэтае скоцтва, то ўсе нармальныя барысаўчане былі бы вам вельмі ўдзячныя.
Загадзя дзякую.

Глеб Цыбулька, жыхар Барысава і сталы наведвальнік вашага блога.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 05

tur1
разбураная землятрусам 3 траўня 1230 году.
выяўленая ў 1961 годзе.

зь вядомых -- гэта адзіная мураваная пабудова XII стагоддзя на поўдні нашай краіны. іншыя захаваліся значна вышэй па мапе: Полацак, Віцебск, Гародня... з наступнага, XIII стагоддзя на поўдні ёсць яшчэ Каменецкая вежа.

гадоў 7 таму падмуркі царквы ў Тураве накрылі ладным дахам, тут зроблены музей. кошт квітка 5 тысяч.

будзеце ў Тураве -- зайдзіце абавязкова!
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 05

rysik

Ня можа ўсьмешку ўтоіць заход.

Іржавее імжа сырая.

Як цяпельца халоднае,

Дагарае

На стале маім

Рыжы кот

Рысік…

Тэгі:

Nov 05

bar4
Ад Евы й Адама і сябра, і вораг.
І ў Дарвіна довад ня цалкам пусты.
Ад малпы пайшлі тыя ўсе,
У каторых
Дасюль не адпалі дубінак хвасты.

Тэгі: ,

Nov 05

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

031areli

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Nov 05

hurkou10
Віталь Гуркоў -- шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе, беларускамоўны чалавек, ўзор сапраўднага беларуса!
гэтыя здымкі Віталь зрабіў цягам сёньняшняга дня ў Менску і даслаў для публікацыі на блогу.
такое адчуваньне, што шыльды бачаць яго -- саамі робяцца беларускамоўнымі! )

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 05

усе на tuzin.fm! беларускамоўная музыка фарэва!

tuzin

Тэгі: ,

Nov 04

адрас кнігарні: Менск, пр-т Незалежнасьці, 37а (мэтро Плошча Перамогі)

dz01 dz02 dz03 dz04 dz05

Тэгі:

Nov 04

kaliningrad

піша чытачка Люся Нікіценка:

Вітаю!

Падчас наведваньня Калініграда пабачыла такое дзіва. Змест шыльды абсалютна тыповы для Расеі, але толькі не надпіс на беларускай мове! Была прыемна ўражана, вырашыла падзяліцца. 🙂

Тэгі:

Nov 04

адказ на гэты запыт

vicba1 vicba2

Тэгі: