it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 11

piva

даслаў чытач Павал Супаненка
фота зроблена ў горадзе Бохня (Польшча)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 11


відэа: Радыё Свабода

Тэгі:

Nov 10

У пятніцу, 25 кастрычніка, на новым абсталяванні РУП «Слуцкія паясы» выраблены першы слуцкі пояс, які адпавядае сусветна вядомым старажытным аналагам.

Жанна Аўдзеева, kurjer.info

Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам «ІК» Ларыса Тарасава, дырэк­тар прадпрыемства, экс­клю­зіўны выраб адразу быў адвезены ў Мінск на экспертызу, якую правядуць спецыялісты і гісторыкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 10

перадрук з cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота, відэа Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

 

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

cmok-pomnik (59)

Адкрыццё першага і пакуль адзінага ў Беларусі помніка Цмоку было прызначана на суботу, 9 лістапада.

cmok-pomnik (6)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 09

slovazbor1сябры, выйшла з друку кніга Рыгора Барадуліна "Вушацкі словазбор" (прашу не блытаць з кнігай рукапісаў "Лепей", якая зьявіцца вось-вось).

кнігу ўклала Наталля Давыдзенка, а надрукаваная яна ў серыі "Кнігарня пісьменьніка" Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

першыя асобнікі кнігі ўжо паступілі ў продаж - на сайт Imbryk.by

НАБЫЦЬ МОЖНА ТУТ

зьвяртаю ўвагу, што дастаўка па Беларусі бясплатная.

толькі да канца месяца там дзейнічае супер-акцыя: УСЕ ГРОШЫ АД ПРОДАЖУ КНІГІ ІДУЦЬ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ.

зьвяртаю ўвагу, што менавіта таму кніга тут каштуе даражэй, чым яна потым будзе стаяць у кнігарні -- каб істотней падтрымаць аўтара.

заклікаю сьпяшацца набяць кнігу, бо яе наклад -- усяго 500 асобнікаў.

гэта -- унікальны слоўнік вушацкай гаворкі, якую дзядзька Рыгор старанна натаваў усё жыцьцё. гэтая кніга вельмі важная для яго самога -- і стане найкаштоўнейшаю крыніцаю беларускай мовы для кожнага з вас!

Тэгі: ,

Nov 09

перадрук з cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. У пошуках шляхетнага Цмока мы спусціліся на мінус другі палац старадаўняга замка. Наступны маршрут ляжаў на поўдзень краіны...

 

Ленін: “Ён сабе псеўданім узяў ад нашай вёскі!..”

Ленін не такі ўжо і далёкі некаторым беларусам, як нам таго хочацца. Калі выехаць з Менска, прамінуць паварот на Узду, Слуцк і Салігорск…

Зрэшты, не будзем прамінаць так хутка. Як вядома, Цмок любіць салодкае. А што можа быць саладзейшае за цукровы завод?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 07

перадрук з barysau.by

Гэтая вёска пад Барысавам вядомая не толькі такімі цікавосткамі як дом у атачэнні пластыкавых бутэлек і крышак. Тут ёсць і два вузкія двухпавярховыя будынкі вельмі дзіўнай канструкцыі. Да вайны яны выконвалі функцыю прыбіральняў у закрытым санаторыі ЦК КПБ.

Усе санаторныя будынкі былі драўляныя і згарэлі ў ваенным ліхалецці. Захаваліся толькі дзве цагляныя прыбіральні. Цяжка паверыць, але да сённяшняга дня ў іх жывуць людзі.

Спроба паразмаўляць з імі скончылася няўдачай. На грукат у шыбу аднаго з будынкаў ніхто не адрэагаваў – у памяшканні гучна працаваў тэлевізар і нехта душэўна спяваў песні. А вось сусед з дома, які знаходзіцца паміж былымі туалетамі, нічога расказаць пра дзіўныя будынкі не змог: «Не ведаю. Падчас вайны будавалі. Тут раней быў санаторый нейкі».

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 07

lenin-cmok

фота Аляксандра "Таранціны" Ждановіча

ps дарэчы, назва гэтага мястэчка ў Жыткавіцкім раёне вядомая з 1568 году і ніякага дачыненьня да крывавага забойцы ня мае.

Тэгі:

Nov 07

labadzenka-250nЗаслужанная артыстка Беларусі, 28-гадовая магілёўка Алена Міхайлаўна Ляпохіна (псеўданім Алена Ланская), зьняла кліп у спальні Радзівілаў у Нясьвіскім замку. Кажуць, нібыта былі нават аткравенныя сцэны.

Тае бяды — скажаце вы. Не зважай сабе ды ідзі міма! Ня нравіцца — не сматры! Што ты зьвягаеш, як стары пень?

Ня ведаю, як вас, а мяне заўжды бянтэжыць эклектыка. Гіпсавая ляпніна на столі ў гарадзкіх кватэрах. Мармуровы ціпа антычны порцік на шкляным будынку ФМА БДУ насупраць вакзала. Чалавек у трэніках з лампасамі ў тэатры.

Калі б кліп у Нясьвіскім замку зьняў мой любімы беларускі артыст Аляксандар Саладуха — тут бы не было пытанняў. Паглядзелі б трэшнячок — і супакоіліся. Але ж Алена Міхайлаўна хіба на поўным сур’ёзе прымерыла на сябе княскія інтэр’еры.

lanskaja1 -- fota kp.by

 фота: kp.by

Я разумею, што дзяржаўным музэям трэба зарабляць грошы любымі спосабамі. Ці малпаў турыстам паказваць, ці клоўнаў наймаць, ці з Валачковай княгіню ляпіць… Грошы ня маюць межаў прыстойнасьці і густу.

Тым больш, на маю суб’ектыўную думку, Алена Міхайлаўна Ляпохіна цудоўна адпавядае ў цэлым узроўню аднаўлення і арганізацыі музейнай экспазіцыі ў замку. У нас у вёсцы пра такое кажуць: нарадна. Напрыклад: “Купіла спарціўны касьцюм. Такі нарадны!”.

Так, музэі павінны зарабляць грошы. Але Нясьвіскі замак — сімвал. Сімвал таго, што Беларусь — гэта ня толькі мужык з каўтуном у валасах на ганку гнілой хаты. А сімвал таго, што 100 гадоў таму па гэтай зямлі ездзілі “мэрсэдэсы”, у Нясьвіжы зьбіраўся ўвесь цьвет Эўропы. І гэта — таксама гісторыя нашай Беларусі.

Але вядома, як у нас прынята ставіцца да нацыянальных сімвалаў. Вядома зь іншага сімвала — зубра. Заплаціў сабе тры (ці дзесяць, ці колькі там?) тысяч эўра — і мачы сабе на здароўе гэты сімвал, яшчэ і рогі са шкурай забірай за даплату.

Днямі знаёмы эколаг тлумачыў мне пазыцыю іншага боку. Што ёсьць хворыя і “некандэнцыйныя” зубры, якіх і так давялося б страляць, дык чаму ж не зарабіць на гэтым? Аднак, зазначыў ён, у Расеі і Польшчы зуброў страляць катэгарычна забаронена — і яны проста фігеюць з нашага “бізнэсу”. Нечаканай была і іншая думка прыяцеля: зуброў у нас разьвялося столькі, што проста ня ведаюць, што зь імі рабіць. У Польшчы, прывозіў ён прыклад, праводзяць генетычныя досьледы, вывучаюць заканамернасьці. А ў нас во што — прадаюць заможным паляўнічым.

Як і ў выпадку зь Нясьвіжам, што тут запярэчыш — грошы ж трэба зарабляць!

Але сімвал, сімвал!..

Прыгадваецца гісторыя, як колькі год таму Мадонна хацела здымаць кліп у Празе, для чаго арандавала на тры дні Карлаў мост — каб цалкам перакрыць яго і паглыбіцца ў здымкі. Усё ўжо было дамоўлена, немалыя грошы пералічаныя, як тут пражане ўзняліся. Як так?! Нейкая Мадонна за грошы арандуе наш сімвал, наш нацыянальны гонар — дзеля здымак нейкага там кліпа?! І ўлады далі задні ход, скасавалі дамову са сьпявачкай. Таму што сімвал — і тут не папрэш.

Што да кліпаў у замку, дужа падобны выпадак адбыўся некалькі год таму ў Польшчы. У Небарове — дарэчы, паводле цікавага супадзеньня, гэта таксама палац Радзівілаў. Там мусілі здымаць нейкі кліп ці ролік, усё было дамоўлена і аплочана, прыехала здымачная група з Францыі. Здымалі сабе — і музейшчыкі іх асабліва не пільнавалі. Празь нейкі час у Міністэрства нехта ананімна прыслаў касету з фільмам — парнаграфія з удзелам геяў! У інтэр’ерах было вельмі лёгка пазнаць… палац у Небарове! Дырэктар музэя быў звольнены.

Кліп Алены Міхайлаўны пакуль яшчэ ня зроблены і ня выкладзены ў інтэрнэт. Але паралелі прымушаюць чакаць яго і гадаць, ці ў спальні Радзівілаў бяз геяў не абыйшлося таксама?

Тэгі:

Nov 06

вельмі аптымістычны адказ, які прыйшоў на зварот Зьмітра Курзы.
для публікацыі тут даслаў сам Зьміцер, дзякуй яму!

abltrans

Тэгі: