it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 15

што праўда, і тут калдыры не стрымаліся: да беларускамоўнага мульта далі руссскія тытры ў пачатку і канцы.
русскія субтытры -- ладна, для грамадзян мытнага зьвязу )
а сам мульт класны, дарэчы!

Тэгі:

Nov 14

piuniary

піша чытачка Ірэнка Рубінава:

Вось шыльда на рэстаране ў Сухараве. На якой мове? Хіба што п'яным піўнярам усё роўна...

што да віноградЪЪЪЪ -- то і казаць ня хочацца. калі калхозьнікі думаюць, што ЪЪЪ дадасьць ім понту і гістырызму -- то хай такія ж калхозьнікі там і выпіваюць.

Тэгі:

Nov 14

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

cmok1

Вы, вядома, чулі, што ў Лепелі адкрылі помнік Цмоку? Сітуацыя для Беларусі фантыстычная. Краязнаўца Валацуга (Уладзімір) Шушкевіч захапіўся гэтай ідэяй, бо Лепельскага Цмока ўславіў яшчэ вялікі Караткевіч, ды і ўвогуле гэта вельмі вядомая легенда.

Вольга Маханенка, якая кіруе ў Беларусі праграмай Еўразвязу “Вада, прырода і людзі ў знікаючым ландшафце” падтрымала ідэю – і ў выніку быў вылучаны грант на 3000 еўра, што пайшло на аплату працы скульптара і неабходныя матэрыялы. Лепельскі райвыканкам вылучыў 100 мільёнаў рублёў уласна на адліўку скульптуры. І вось вам цуд – на беразе Лепельскага возера зьявіўся Цмок!

Колькі было крыкаў з гэтае нагоды!.. Праваслаўная царква вішчэла, што ставяць помнік д’яблу. Ветэраны патрабавалі ўшаноўваць вартых ураджэнцаў гораду, а не цмокаў усякіх. Некаторыя казалі, што нармалёвай дзіцячай пляцоўкі ў горадзе няма – а яны помнік Цмоку ставяць!

Што, вы думаеце, зрабілі лепельскія ўлады? Дзіцячую пляцоўку! Якую ўрачыста адкрылі на Дзень горада. І тым часам не адмовіліся ад ідэі адкрыць помнік Цмоку.

…Сам я падсеў на тэму цмокаў з год таму. Кампанія “Будзьма беларусамі!” (budzma.org) вырашыла вярнуць незаслужана забытага казачна-міфалагічнага цмока у сучасны кантэкст. І зрабіць яго, поруч з зубром і буслам, нашым турыстычным сімвалам. Хоць бы на ўзор Лох-Нэскага чудзішча!

Калі вы думаеце, што гэта ўсё бздура, якую мы самі сабе выдумалі, то не. Напрыклад, доктар тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкаяналічыла ажно 9 відаў беларускіх цмокаў, у тым ліку адну “цмачыху”! А дасьледчык з Гомелю Андрэй Скідан нават паведаміў, што ў Статуце ВКЛ быў артыкул “У абарону цмокаў”!

Я доўга думаў сам для сябе, што гэта за ён – Цмок?

Падказку даў адзін мілы дзед зь вёскі Гогалеўка пад Новалукомлем. Побач зь іх вёскай ляжыць у лесе Зьмееў камень, які менавіта пад такой назвай унесены ў дзяржаўны Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Валун – адзін з самых вялікіх у краіне: 12 метраў у даўжыню, 4,5 у вышыню. І гэта тое, што над зямлёй.

Дык вось, той дзед на пытанне “а якая ў вас тут легенда з Цмокам зьвязаная?” ажно пакрыўдзіўся: “Якая легенда?! Мой бацька таго Цмока яшчэ добра памятаў!” Дзед быў цьвярозы і казаў на поўным сур’ёзе!

Ён апавёў, што ў тым валуне жыў асілак, якога звалі Цмокам (Зьмеем). Які меў вала, апрацоўваў зямлю, збудаваў хлявы і лазьню. Але калі пагражала небясьпека, то абарочваўся цераз сябе, у яго вырасталі крылы – і зьяўлялася неверагодная моц.

Падумалася: вось ён, беларус маёй мары! Ня проста рахманы і памяркоўны. А здольны даць адпор пры патрэбе! Такі, якімі былі нашыя продкі – героі паўстаньня Каліноўскага, героі Аршанскай бітвы і Грунвальду!..

…У пошуках Цмока мы з фатографам Аляксандрам “Таранцінам” Ждановічам аб’ехалі за гэта лета больш за 7000 кіламетраў. Знайшлі адзіную ў Беларусі пячору на беразе возера Гінькава. Пабачылі на свае вочы зуб беларускага маманта вагою 4 кілаграмы. Пабывалі ў пахавальні апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Засьпелі за сьняданкам статак у 57 зуброў. Даведаліся, хто раскалоў адзін з самых здаровых беларускіх валуноў. Паспрабавалі ўлезьці ў 5000-гадовыя шахты пад Ваўкавыскам.

Ці знайшлі мы Цмока? Прагледзьце рэпартажы і памяркуйце самі.

А яшчэ лепей – знайдзіце час і павандруйце. Пабачце, колькі ў нас усяго вартага і цікавага! І, магчыма, стоячы на мінус другім падземным паверсе палаца Сапегаў у Ружанах, вы адчуеце, што цмок недзе побач. І пачнеце шукаць яго ў сабе.

Тэгі:

Nov 14

Кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае тэатральны сезон «Захапленняў»

 

«Будзьма беларусамі!» працягвае мультымедыйны праект «Захапленні» і прэзентуе другі сезон прыцягальных гісторый. Першы сезон праекта паспяхова прайшоў у 2012 годзе і сабраў болей за 160 тысячаў наведванняў матэрыялаў агулам. Гэтым разам у серыі незвычайных рэпартажаў возьмуць удзел беларускія акцёры, рэжысёры, драматургі, асвятляльнікі, білецёры, грымёры, мастакі па касцюмах і сцэнографы — тыя людзі, без якіх не было б беларускага тэатру.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 14

paniznik

17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (г. Мінск, пр-т.Незалежнасці, 37А ) адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень "Пад ясну зарыцу":песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў.
Аўдыёкалекцыю Сяргея Панізьніка можна назваць сапраўднай анталогіяй: тут раскрыты багацейшы пласт традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання. А паколькі аўтар запісу імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак, на дыску шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень. Сёння гэта выдатны матэрыял для ўзнаўлення святаў, добрая дапамога аматарам традыцыйных сямейных імпрэз. Больш за тое, для вывучэння фальклору Паўночнай Беларусі дыск надзвычай карысны, бо ён дае цэласнае ўяўленне пра яе спеўную сістэму, а калі ў сучасных умовах песні вучацца метадам дэманстратыўнай антрапатэхнікі («слухаю — спрабую — пераймаю»), такія выданні немагчыма замяніць.
— Калі слухаю голас мамы, адчуваю, як яна ўсміхаецца.Я ж узяўся за магнітафон "Рамантык", бо паведамілі, што адправяць служыць як вайсковага журналіста аж у групу войскаў, — на далёкую чужыну, — распавядае гісторыю стварэння калекцыі Сяргей Панізьнік. — Таму набіраўся празапас беларускасці — і ў песеным маўленні. Ішлі да магнітафона пяюхі і ў вёсцы Лявонпаль, і на хутары Бабышкі, што на Міёршчыне, не толькі з ахвотаю, смеласцю, а з ганаровым абавязкам пакінуць тое, што яны памятаюць, паказаць тое, што ўмеюць. Бо, як выгукнула без горычы, а мо й з гонарам 72-гадовая Вольга Грэцкая: “Наш дзень — век”.

Таму запрашаем і вас далучыцца да вечнасці аўтэнтычных песень Міёршчыны — разам з Сяргеем Панізьнікам, ганаровымі гасцямі, а таксама музычнымі гуртамі Vuraj, “Кудмень” (Мінск), “Паўночная сухадроўка” (Віцебск).

Пачатак прэзентацыі: 18.00
Уваход вольны
Даведкі па тэлефонах: +375 (17) 286 31 68 + 375 (29) 565 72 18

Тэгі:

Nov 14

BY_ROOM_el_kvietimas_RU

Беларускія грамадзянскія актывісты арганізуюць Bў-ROOM – творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам. Гэтая падзея, якая адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне ўвагу да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі – найбліжэйшага геаграфічнага партнёра Еўрапейскага Саюза, які дагэтуль застаецца з большага ізаляваным ад Усходняга Партнёрства. Мерапрыемства запрашае літоўскіх і еўрапейскіх полісі-мейкераў, дыпламатаў і беларускіх актывістаў, каб прадставіць самыя паспяховыя прыклады грамадскай дзейнасці ў Беларусі. На пляцоўцы Bў-ROOM можна будзе не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца з іх дзейнасцю, наведаць фота-выставу, паглядзець найноўшыя фільмы і ролікі, але і сачыць наўпрост за ходам Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства. Наведаць Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве у развіцці грамадзянскай супольнасці ўвогуле, тыя, хто займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю у такіх сектарах як культура, адукацыя, экалогія, першасныя грамадзянскія ініцыятывы, гендар, правы чалавека і даследаванні.

  У праграме мерапрыемства: - Выстава Belarus Press Photo - Кірмаш грамадскіх арганізацый - Панэлі, прысвечаныя адносінам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам - Круглыя сталы - Мудьтымедыйная прастора: фільмы, ролікі і інш. - Прэс-рум для журналістаў - Нефармальныя дыскусіі і дэгустацыя беларускай кухні - Жывая трансляцыя Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства

Мерапрыемства адбудзецца 28-29 лістапада ў гатэлі Novotel у Вільні (Gedimino pr., 16). Для рэгістрацыі і атрымання больш дэталёвай інфармацыі пішыце на электронны адрас info.byroom@gmail.com.   Арганізатары: Belarus Press Photo, Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch     Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" паводле арганізатараў

Тэгі:

Nov 14

даслаў чытач Зьміцер Патапчук цытату:

Жители Минска могут предложить свои варианты названий новых улиц. В течение двух недель письма необходимо направлять в Главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи Мингорисполкома (220006, г. Минск, ул. Маяковского, 22, корп. 2).

http://realt.onliner.by/2013/11/12/magistr

Тэгі:

Nov 14

myla

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 14

Мая навука

kupala

Мне мудрасьці кніжнай ня даў Бог пазнаці,
Мой бацька ня мог даць раскошаў такіх –
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
I дум беларускіх бяз школы і кніг.

Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.

Душу акрылялі прыгожасьці сьвету,
Па гонях пад небам лунала яна,
Купалася ў сонцы вясёлкай расьпетай,
Сама, як вясёлка, як казка-вясна.

І п'яная чарамі, п'яная песьняй,
Як сон заварожаны райскіх мясьцін,
Шаптала мне дзівы цьвітучых прадвесьняў
І песьняй лілася з паходам часін.

Бурлівая рэчка і млын гутарлівы
Адмерным, раскоцістым плюскатам вод
Складалі мне рытму мастацкія зьвівы,
Парадквалі складаў раскоцісты ход.

Цяністыя бітага шляху прысады
I ў вырай лятучыя гусяў шнуры
Гармонію ўводзілі ў песельным складу,
Сачылі нязгоднай зваротак ігры.

Зялёнае поле рунеючым збожжам,
Цьвітучая ў сонечны цьвет сенажаць
Мне песьню квяцілі узорам прыгожым,
Вучылі, як словы ў вянок завіваць.

Ад шопату сьпелых пшанічных калосьсяў,
Ад шэлесту лісьцяў узьмежных ігруш
Музычнае водгульле ў песьню лілося,
Зьлівалася з жальбамі скрыўджаных душ.

Шум бору адвечнага казкавым сказам
Нашэптываў смутную повесьць жыцьця
I песьню ў шум-гоман захопліваў разам,
Заснуўшыя думы будзіў зь небыцьця.

А сонца, скрозь сеючы іскры па сьвеце,
Мне песьню іскрыла нябесным сьвятлом,
А вецер, што ў полі рве дзёрны і сеці,
Даў волю і крыльле лунаці арлом.

Каса, і сякера, і цэп малацьбітны
Магутную волатаў сілу далі;
Марозы і сьпекі далі гарт нязбытны –
Мне песьню, як звон, як пярун, адлілі.

Так іншай ня знаўшы навукі і школы,
Ў пацёмках шукаў і знайшоў Божы дар;
Цяпер маймі скарбамі – думы-саколы,
Цяпер беларускай я песьні ўладар.

1919

Тэгі:

Nov 13

даслаў чытач спадар Ігар -- адказ на ягоны зварот
belinvestbank

Тэгі: