it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 07

908271_580833285287238_236316943_n
даслаў Сяржук Васілеўскі

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 07

spakoj

Тэгі:

Dec 07

IMG_1184

даслала чытачка Хрысціна Стасёнак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 06
  • Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, для TUT.BY

Татьяна Щитцова. Фото: Глеб Лободенко для TUT.BY

Кім становяцца выпускнікі філасофскага факультэта? Філосафамі? Адзін з сотні! Як непрыгожыя будынкі ў Мінску звязаныя з заняпадам гуманітарных навук? Чаму філосаф Кіркегор можа далучыць Беларусь да агульнаеўрапейскага філасофскага кантэксту?

12 снежня (чацвер) а 18.30 прафесар філасофіі Таццяна Шчытцова прачытае публічную лекцыю “Экзістэнцыя ў сістэме каардынат мадэрну: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кіркегора”. Лекцыя адбудзецца ў межах цыклу “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) Лятучага Універсітэта. Напярэдадні лекцыі – гутарка з Таццянай Шчытцовай.

Открыть/cкачать видео (10.84 МБ)

“Настаўніцай Сакрата была жанчына-філосаф”

- Спадарыня Таццяна, даводзілася чуць ад беларускіх філосафаў шавіністычную тэзу, што жанчына-філосаф – дзіва дзіўнае. Маўляў, назавіце хаця б дзясятак! Вы – прафесарка філасофіі. Як лічыце, гендар мае тут значэнне?

 

Таццяна Шчытцова: Вядома, мае! Меркаванне, якое вам даводзілася чуць – даволі прадказальнае. Але жалезны аргумент, які тут нібыта ёсць, напраўду – калос на гліняных нагах. Яго лёгка раструшчыць, разабраўшы сацыяльныя ўмовы, у якіх фармавалася і развівалася філасофія цягам доўгіх стагоддзяў. А ўмовы былі такія, што мажлівасці да ўдзелу жанчын у працэсе фармавання філасофскага этасу раўняліся практычну нулю. Хоць былі і выключэнні. Скажам, Дыяціма, якая вучыла Сакрата(усміхаецца)…
Чытаць далей »
Тэгі:

Dec 06

400-225

Былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Нэльсан Мандэла сканаў. Пра гэта ў ноч на пятніцу, 6 снежня, абвясціў цяперашні прэзідэнт дзяржавы Джейкаб Зума, перадае агенцтва Reuters

95-гадовы Мандэла памёр у сябе дома ў Ёханэсбургу пасля працяглай хваробы. Праваабаронца і былы прэзідэнт пакутаваў на лёгачную інфекцыю.

Як паведаміў Зума, Мандэлу пахаваюць з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі распарадзіўся прыспусціць сцягі ў знак памяці аб нябожчыку.

паводле Lenta.ru

Тэгі:

Dec 04

tuzin12

 

12 снежня назавуць найлепшы беларускі гурт году

На цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” назавуць імя новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm., а таксама “Дэбют году”.

Ужо 11-ты год запар слушны беларускі партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute, які быў па-за канкурэнцыяй. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў. “Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў”, - кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі “Дэбют году” на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi. Атрымаць званне “Героі году” маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, “Ляпіс Трубяцкой” і BosaeSonca.

Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў - Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:. Падрабязней пра намінантаў можна пачытаць тут. Весці канцэрт будзе музыкант і шоўмен Алег Хаменка. Па добрай традыцыі, наведнікаў чакаюць падарункі ад сталага партнеру «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі».

12 сьнежня (чацьвер). Менск, Арт-цэнтар «Юла», вул. Сурганава, 26. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt, :B:N:. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў — 60 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень), 80 000 (столік, толькі папярэдне). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093

Квіткі можна замовіць і набыць у касах альбо он-лайн праз сайт KVITKI.BY

Dec 04


запісана на занятку 02.12.2013
у праграме пераклады:
1. Я буду доўга гнаць свой лісапед
2. Аляксей Шадзько. Мая Алеся (Мая Маруся)
3. Нэйра Дзюбель. Таксоўкай па шашы (Пераехала камбайнам)
4. Блакітны вагон

Тэгі:

Dec 04


аўтар праекта Алена Верашчагіна, відэа АДСЮЛЬ

Тэгі: ,

Dec 03

зь якім смакам, зь якою вытрымкаю напісана!.. Гальяш Дзешко(-- геніяльны беларускі журналіст 100-гадовай даўніны!
raseja1 raseja2

Тэгі: ,

Dec 03

Вельмі рады за кс. Лазара і за ўвесь наш Касьцёл!

Божая ласка перамагае!

Радыё Свабода

«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрыманьня ксяндза Ўладзіслава Лазара ў сьледчым ізалятары КДБ», — гаворыцца ў паведамленьні сайту catholic.by

 Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)
Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)

«Было прынятае рашэньне, што падчас сьледзтва, якое яшчэ працягваецца, сьвятар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэньня і дзеяньня, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленьні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са сьледчага ізалятара КДБ», — паведамляе сайт Рыма-Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар утрымліваўся ў СІЗА КДБ зь сярэдзіны ліпеня. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.Сястра ксяндза Лазара Яніна пацьвердзіла ягонае вызваленьне.
Тэгі: