it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 10

Канцэрт распачнецца за некалькі хвілінаў да апоўначы, яго можна будзе глядзець у онлайн-трансляцыі на  сайце belsat.eu.

Тэгі:

Dec 10

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

036-cotny-i-niacotny

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)
  • (калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Dec 10

― Захапленне цмокамі ў мяне здаўна, ― кажа спадарыня Ірына. ― Магчыма, часткова праз тое, што я - Цмок паводле гараскопу. Калекцыя пачала збірацца натуральным чынам, а яе “ветэран” з’явіўся ў мяне яшчэ ў падлеткавым узросце.

― Гэта цмок-бірулька для ключоў. Цяпер, праўда, на службе яго змяніў больш маладзейшы калега.

далей чытайце ТУТ

Тэгі: ,

Dec 10

Глеб Лабадзенка, для budzma.org

Магія асобных месцаў ужо сталася часткай гісторыі і жыве ва ўспамінах.
Пра чароўныя і дарагія сэрцу кропкі ў цэнтры горада і за мінскай кальцавой піша
журналіст Глеб Лабадзенка.

 

Коласаўскі ліцэй (Кірава, 21)

Гэта – першае месца ў горадзе, якое прыгадалася на слова “магія”. Мне пашчасціла вучыцца тут у 2001 – 2003 гадах. Установа звалася тады афіцыйна Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

Інакш, чым магія, навучанне ў тым Ліцэі не назавеш. Штораніцы я выходзіў з метро каля Купалаўскага тэатра і прэзідэнцыі, ішоў уздоўж Канстытуцыйнага суда, крамы “Рыба” і каля кругласуткавай аптэкі збочваў дваром налева, да Ліцэя. Уваходзіў у Ліцэй – і пачыналася магія беларускага слова, беларускай думкі, беларускай справы.

Будынак – габрэйская мужчынская вучэльня 1912 года. Магутная лесвіца, таўшчэзныя сцены… Незабыўныя лекцыі Васіля Сёмухі, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча. Па-беларуску ўсё: нават матэматыка са спадарыняй Нінай, хімія са спадаром Юрасём і фізкультура са спадаром Міхасём.

У 2003 годзе Ліцэй афіцыйна ліквідавалі, міністрам адукацыі тады быў Пётр Брыгадзін. З 2005 года ў будынку – суд Цэнтральнага раёна.

Але часта, праходзячы міма Ліцэя, я веру, што магія спрацуе і што сённяшнія засельнікі будынка ператворацца ў гарбузы, а ў знаёмых калідорах ізноў загучаць галасы ліцэістаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 10

konf

КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ,

ПРЫСВЕЧАНАЯ 150-ГОДДЗЮ ПАЎСТАННЯ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА

(ВЫНІКІ КАМПАНІІ “1863”)

15 снежня 2013 г., вул. П.Броўкі, 22 (кафэ “Лофт”)

2013 год у Беларусі быў адзначаны з’яўленнем немалай колькасці падзей, прысвечаных тэме Паўстання 1863-64 гадоў і постаці Кастуся Каліноўскага, што ў значнай ступені звязана з "юбілейным" характарам гэтага года (150 год Паўстання). Сярод гістарычных дыскусій, прэзентацый кніг, культурніцкіх праектаў і праведзеных фэстаў былі як тыя, пра якія гучна пісалі ў СМІ, так і тыя, пра якія казалі ў больш вузкіх колах спецыялістаў. Даволі значная частка такога кшталту ініцыятыў была здзейсненая ў межах Грамадзянскай культурна-гістарычнай кампаніі “1863”. Дзейнасць кампаніі разгортвалася ў вельмі розных фарматах, у выніку чаго да яе на працягу года далучыліся беларускія даследчыкі (гісторыкі, палітолагі), спецыялісты ў справе распрацоўкі экскурсій, рэканструкцыі гістарычных строяў, мастакі, літаратары, музыкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08

49-08-1b

слаўная падзея! і знакава, што яна адбылася на беларускай зямлі!

Тэгі:

Dec 08

карузьліка валяць пачынаючы ад 13-й хвіліны

Тэгі:

Dec 07

val1
Наваградзскі раён Гарадзенскай вобласьці.
паводле іншай вэрсыі, царква збудаваная ў 1685 годзе, а ў 1736 перабудаваная.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 07

908271_580833285287238_236316943_n
даслаў Сяржук Васілеўскі

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 07

spakoj

Тэгі: