it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 16

aut2
здымак даслаў Віталь Гуркоў
годны адказ калхозьнікам з расейскім трыкалорам!

Тэгі:

Dec 16


відэа Паўла Супаненкі

Тэгі: ,

Dec 15

barysau01
даслала чытачка Вольга Нікіціна-Кунчэўская

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

barysau02

Тэгі:

Dec 12

Андрэй Дыбоўскі стварыў на "Глобусе Беларусі" адпаведны раздзел.
гуманоідам з міністэрства культуры рэкамендуецца для прагляду на ноч.
раздзел далёка ня поўны, толькі ў Менску варта дадаць яшчэ з тузін будынкаў...
spadchyna

Тэгі:

Dec 12

запрашаю ўсіх на baradulin.by
калі ласка, дасылайце ўсё цікавае, што знойдзеце пра паэта, на адрас labadzenka@gmail.com
напоўнім сайт разам!
sajt

Тэгі:

Dec 12

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

да 17 сьнежня ўключна можна падпісацца на кнігу і атрымаць яе са зьніжкай 40%! падрабязнасьці ТУТ
labadzenka-250n
У Менску выйшла ўнікальная кніга Рыгора Барадуліна “Лепей”, да якой меў шчасьце крыху спрычыніцца.

Гэта зборнік рукапісаў паэта, складзены зь яго нататнікаў. У кнізе няма ніводнай друкаванай літары, усё напісана класікам ад рукі. Нават нумары старонак, зьмест і выходныя дадзеныя. Кніга ідзе не самотна, а цэлым падарункавым камплектам у ладным чахле. Да яе прыкладаецца набор прыватных здымкаў паэта ў канверце, кожнае фота падпісанае ім на адвароце. Некалькі здымкаў мамы паэта ніколі раней не друкаваліся — яны падпісаныя самой Кулінай Андрэеўнай. Скажам, здымак, дзе мама стаіць зь сяброўкай у вушацкім фотаатэлье ды аўтограф: “дарагому сынку ат дьвюх падружак толкі падружка трошку мордачку скрывіла”. Альбо самы ўнікальны здымак набора — бацька паэта Іван Рыгоравіч. Ён загінуў на вайне, і дасюль было вядомае ці не адно-адзінае ягонае фота. А тут — такая знаходка!

Натуральна, што прачытаць цэлую кнігу рукапісаў ня кожнаму будзе адразу лёгка, таму да кнігі ідзе падарункам аўдыёдыск, дзе ўсе 103 вершы бліскуча чытае народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Што да вершаў, то самы раньні датаваны 1952-м годам і падпісаны псэўданімам “Алесь Чабор”. Завяршае кнігу верш, напісаны ў верасьні 2013 году. Дзе яшчэ такое пабачыш — рукапісныя вершы за 61 год (!).

Форму кнігі падказаў сам почырк Барадуліна, які даўно стаў графічным брэндам. Гэта як беларускія руны. Нават той, хто не да донца даўмеецца сэнс, адчуе, што тут ёсьць нешта важнае і галоўнае.

Тое, што Барадулін не баіцца апынуцца голым перад чытачом, стала ясна пасля выхаду кнігі “Паслаў бы табе душу” — перапіскі паэта з мамай. Там чытач дазнаўся, што малады, акрылены паэт не заўсёды пачэсна абыходзіўся з мамай, якой прысьвяціў потым палову сваёй творчасьці… Далёка не заўсёды ўпапад адказваў на маміны лісты ды прыходзіў на вакзал атрымліваць кранальныя перадачы з дому. Прызнацца ва ўсім гэтым — вялікая мужнасьць Барадуліна.

У гэтай кнізе паэт аголены ад першай да апошняй старонкі. Ці ня сьмелы крок — паказаць чытачу ня выпеставаныя чыставыя вершы, а накіды, крэсьленьні, перапісваньні, пошукі?.. Добра відаць, як аўтар шукае патрэбнае слова ці вобраз, ажно пакуль яго самога не задаволіць вынік.

Што было найвялікшым адкрыцьцём падчас працы з нататнікамі Барадуліна? Раптоўнае разуменьне, наколькі дзядзька Рыгор розны — і шчыры ў гэтай рознасьці — на суседніх старонках. Вось вам вершаванае перастварэньне малітвы “Ойча наш…”, а вось — цераз пару старонак — зацемка пра пеўня, які “хоць худы, ды ёбкі” (аўтар сам не ставіць тут шматкроп’я). Вось верш “Пусьці ў душу Хрыста…”, а сьледам — “Паганскія багі”…

Гэтую рознасьць Барадуліна можна назваць коратка: ад “Здубавецьця” (кнігі моцных народных прыбабунек) да “Кстоў” (кніга духоўных вершаў). Цяжка прыгадаць іншага аўтара, чые далягляды творчасьці былі б настолькі шырокія!

Дык вось, сябры, увесь апісаны вышэй цуд ужо зьявіўся ў кнігарнях — і кожны з вас можа стаць ягоным шчасьлівым уладальнікам!

Нашто вам кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна? Не, ня толькі як зборнік вершаў або цікавы сувенір. У наш час усё, ажно да паэзіі, чытаецца па дыяганалі. Тут такі нумар ня пройдзе! Хоць почырк дзядзькі Рыгора і ня самы “лекарскі”, аднак з наскоку ня ўсё прачытаеш. Чытаць Барадуліна нясьпешна, асэнсоўваючы — вось да чаго штурхае гэты зборнік.

Што такое “Лепей”? Гэтак назваў свой самы сьвежы нататнік сам Рыгор Барадулін. Там думкі паэта селяцца і цяпер, калі вы чытаеце гэты допіс. Назва для такой кнігі — лепей няма. Пачынаеш чытаць — а з кожнай старонкай усё лепей, лепей і лепей…

P.S. Знайсьці кнігу можна ў кнігарнях “Кніжны салон” (Калініна, 5) “Акадэмкніга” (Незалежнасьці, 72), “Логвінаў” (Незалежнасьці, 37а). А калі з дастаўкай, то на сайтах prastora.by ды imbryk.by.

Апроч таго, запрашаю ўсіх на новаствораны афіцыйны сайт Рыгора Барадуліна — baradulin.by!

Тэгі: ,

Dec 12

pryjor
рэкляма з 1996 году
даслаў чытач Алесь Чайчыц
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 12

haspadar

 

даслаў чытач Алег Лысюк

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

viarbliud

Тэгі:

Dec 12

Ад чацьвярга, 12 сьнежня, кнігу “Лепей ” можна набыць:

* “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89

* “Акадэмкніга” (Незалежнасьці, 72, працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52

* кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).

* на сайце imbryk.by (з дастаўкай)

* на сайце prastora.by (з дастаўкай)

(калі недзе няма — калі ласка, паведамце)

Кніга “Лепей” — гэта зборнік рукапісаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Кніга ня мае ніводнай друкаванай літары, усё напісана Рыгорам Барадуліным ад рукі.

Кніга мае ў дадатку цэлы падарункавы камплект:

Дзе можна набыць кнігу Лепей?

1. кніга рукапісаў “Лепей”: 103 вершы ад 1952 да 2013 года, ніводнай друкаванай літары

2. аўдыёкніга “Лепей”, начытаная народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнкай
3. камплект з 23 здымкаў у канверце. кожны здымак падпісаны на адвароце Рыгорам Барадуліным. ёсць здымкі, падпісаныя ягонай мамай Акулінай Андрэеўнай і Уладзімірам Караткевічам.
4. тэчка для кружэлкі і фотак, а таксама падарункавы чахол для ўсяго набора

Па ўсіх пытаннях просьба звяртацца на labadzenka@gmail.com

 

над кнігай “Лепей” працавалі

 

Рыгор Барадулін

Зінаіда Бандарэнка (чытанне вершаў для аўдыёкнігі)

Глеб Лабадзенка (ідэя, укладанне, прадмова)

Наталля Давыдзенка (спрыянне ў падрыхтоўцы)

Ігар Віркоўскі (выдавец, паліграфічны чараўнік)

Аляксей Кульбіцкі (вокладка кнігі)

Марцін Русецкі (дызайн)

Ірына Зданевіч (апрацоўка рукапісаў і фота)

Валянціна Кляніцкая (вёрстка)

Сяргей Шапран (фота на падарункавым чахле, усялякае спрыянне)

Выгляд кнігі і ўсяго набора можна пабачыць на фота.

Тэгі:

Dec 11

даслана ЗБС "Бацькаўшчына"

paustannie

150 гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага беларусы ўшаноўвалі цягам усяго 2013 года. Мерапрыемствы, канферэнцыі і прэзентацый кніг, прысвечаныя гэтаму слаўнаму юбілею, прайшлі ў Беларусі, Літве, Польшчы.

 

Ідэі, словы паўстанцаў луналі цягам года ў паветры ды натхнялі на годныя ўчынкі. Таму абсалютна лагічна, што сярод беларусаў нарадзілася грамадская ініцыятыва ўшанаваць памяць касінераў, усталяваўшы помнік. Так, у вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю. Помнік прысвечаны паўстанцам 1863 года і зроблены выключна на прыватныя сродкі.
Чытаць далей »

Тэгі: