it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 18

даслана на пошту ад ЗБСБ "Бацькаўшчына"

harecki
Не толькі ў гісторыі нашай краіны шмат знакавых падзей, выбітных людзей. Адзін з тых, хто працягвае ствараць Беларусь, — Радзім Гарэцкі. Ён прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 1993 па 2001 г., сябра Рады Згуртавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, грамадскі дзеяч, аўтар многіх навуковых ды публіцыстычных прац. Ён маральны аўтарытэт і жыццёвы арыенцір для многіх.

Нядаўна — 7 снежня — Радзіму Гарэцкаму споўнілася 85 гадоў. Гэта стала добрай нагодай распытаць у Радзіма Гаўрылавіча пра жыццё і шлях да Беларусі, пра дзейнасць у Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шмат пра што яшчэ. Аповед Радзіма Гаўрылавіча прапануем увазе чытачоў.

 

Дзяцінства ў рускамоўным асяродку

Мой шлях да беларускай мовы быў няпросты. Я нарадзіўся ў Мінску, але мяне вывезлі разам з бацькамі: іх арыштавалі, як вядома, і мы паехалі на Салаўкі. Калі я з’ехаў з Мінска, мне было прыблізна гады чатыры, так што я не паспеў мову вывучыць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 18

Тэгі:

Dec 17

kapeliush

здымак гэтай шыльды ў бабруйскай краме "Элема" даслаў чытач Дзмiтрый Смаляроў.
памылка навідавоку. аднак, дадам ад сябе, што калі людзі хоць неяк робяць крок у бок мовы (хоць бы спрабуючы сам брэнд назваць беларускім словам) -- гэта ўжо плюс. перакананы, што наш пераходны этап -- трасянка -- непазьбежны. і хутчэй бы ён пачаўся, а то ўсе кругом тааакія рюсскія, таакія гарацкія!..

Тэгі:

Dec 17

даслана на пошту
kaliadki

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў” традыцыйна запрашае  дзетак і бацькоў на калядны фестываль – час  прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў! У гэтым годзе мы запрашаем вас у наш чароўны дом, стварыць які дапамагла мастачка Антаніна Слабодчыкава.
Мастакі і дызайнеры зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста: самаробныя нататнікі  ў каляровых вокладках, чароўныя цацкі-елачкі і фантастычныя калядныя маскі!  Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры.
Разам з галоўным партнерам фэста НВП “Гранд система-C"  дзеці створаць ўласны каляндар на надыходзячы 2014 год і паўдзельнічаюць у цікавых гульнях.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 17

на жаль, адбылося гэта пакуль толькі на іхным сайце government.by
чакаю, калі плошчу прывядуць у адпаведнасьць з эмблемаю!..
ps беларуская версія сайта не абнаўлялася, дарэчы, ад 17 красавіка. маскальская абноўленая ўчора.
lenin1

lenin2

Тэгі:

Dec 17

zakuryu
даслала чытачка Настасься Зоткіна

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 17

даслаў чытач Зьміцер Курза

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ  РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ

 

Накіроўваецца па электроннай пошце заяўніка

 

17.12.2013 № 06-2982-К-(0)-0

 

Курзе Д.І.

 

Паважаны Дзмітрый Ігаравіч!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш зварот аб афармленні тытульнага ліста. Паведамляем наступнае.

У мэтах ажыццяўлення адзінага падыходу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.05.2013  зацверджаны Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі).

Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме. У дадатку 8 да Метадычных рэкамендацый указаны правільны ўзор афармлення тытульнага ліста рэферата, што не адпавядае матэрыялам, на якія Вы спасылаецеся.

З 22 па 24 лютага 2013 г. у г. Мінску праводзіўся ІІ рэспубліканскі конкурс (канферэнцыя) даследчых работ вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, у якім прынялі ўдзел 48  вучняў нашай краіны. Работы, дасланыя на конкурс, былі аформлены на беларускай мове, у тым ліку і тытульны ліст.

Таксама інфармуем Вас аб тым, што ў навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова і літаратура”  (№ 11, 2013 г.) змешчаны артыкул доктара педагагічных навук, дацэнта Г.М.Валочка, кандыдата педагагічных навук В.У.Зелянко ”Навукова-даследчая работа навучэнцаў: метадычныя рэкамендацыі па напісанні і афармленні“, з якой Вы, па жаданні, можаце азнаёміцца.

Дадаткова паведамляем, што нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі размешчана на сайце Міністэрства адукацыі (edu.gov.by). Названы Вамі ў звароце дакумент Міністэрствам адукацыі не распрацоўваўся і ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі не дасылаўся.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ Вы маеце права абскардзіць рашэнні, якія прыняты па Вашым звароце, у суд.

 

Намеснік Міністра                                                             В.А.Будкевіч

Тэгі:

Dec 17

даслаў чытач Зьміцер Курза.
зьвярніце ўвагу на прозьвішча чыноўніка, які адказвае на звароты грамадзян ))
kinavideaprakat

Тэгі:

Dec 16

даслана на мэйл

інфа адсюль

У нядзелю 22 снежня 2013 г. напярэдадні дня народзінаў cусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча запрашаем вас здзейсніць падарожжа, прысвечанае яму і яго знакамітым сябрам з таемных віленскіх студэнцкіх таварыстваў.

0_699a4_77398ff9_L.jpg

 

Таварыства фiламатаў (аматараў навук) было створана восенню 1817 г. у Вiленскiм унiверсiтэце па iнiцыятыве студэнтаў Тамаша Зана i Адама Мiцкевiча. Мэтай яго было выхаванне моладзі ў духу патрыятызму, вывучэнне гiсторыi роднага краю i народнай творчасцi. У гэтае таварыства ўваходзіла шляхецкая моладзь у асноўным з беларускіх земляў, шмат хто з іх пасля атрымаў сусветную вядомасць. Гэта і найвялікшы паэт Адам Міцкевіч, і пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка і інш.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

даслана на мэйл
інфа адсюль

4 - 5 студзеня 2014 года запрашаем вас у эксклюзіўны экскурсійны
аўтобусны тур па беларускіх мясцінах Вільні з наведвеннем прыгарада
Вяркі і віленскіх могілак Роса

Субота 4 студзеня

05.45 Выезд на аўтобусе з Мінска (ст. Дружная, з адваротнага боку
чыгуначнага вокзала)

10.00* Прыезд у Вільню на чыгуначны вакзал. Абмен грошаў. Сняданак
(сваімі сіламі).
Чытаць далей »

Тэгі: