it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 27

chytanka

Каляды, Новы год, ізноў Каляды — святы ідуць адно за адным. А днямі адбылася яшчэ адна падзея, якую таксама можна лічыць сапраўдным святам.

Новай цудоўнай кнігай “Чытанка для маленькіх” папоўнілася серыя “Каляровы ровар”, што выходзіць у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. У кніжку ўвайшлі творы з першай часткі “Чытанкі для дзіцячага садка”, укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе і многім палюбілася.

Новае выданне выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

“Чытанка для маленькіх” — гэта выдатны падарунак для тых, у каго маленькія дзеці. Кніга змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.

Дзеткі могуць смела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. А гартаць яе яны будуць з сапраўдным задавальненнем, будзьце пэўныя! Выданне аздобленае прыгожымі і яркімі малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнка.

У хуткім часе “Чытанку для маленькіх” можна будзе набыць у кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Тэгі:

Dec 27

labadzenka-250n

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

Прызначэньне ў беларускую філію Русскай цэрквы такога папа — падарунак усім разумным людзям. Чым больш яны, русская цэркаў, сябе дыскрэдытуюць — тым хутчэй у людзей спадзе туман з вачэй. Гаворка, безумоўна, не ідзе пра канфесію праваслаўе, але пра беларускую філію русскай канторы з цэнтральным офісам у Маскве.

Выглядае, што нехта хоча ўвогуле разбурэць гэную іхную Русскую цэркаў. Усё пачалося з Брэгета са Складным Крыжыкам. Большай дыскрэдытацыі, чым такі начальнік, для канфесіі ўявіць цяжка! Хоць даводзілася сустракаць людзей, якія апраўдвалі гэтага алігарха ў расе — маўляў, не з гадзіннікам “Луч” жа яму хадзіць і не на “жыгулях” жа ездзіць.

Што зробіш, калі ў людзей такі стыль — каб усё блішчэла, як для тае сарокі. Я вось калі быў у Стамбуле, заўважыў, што і там такое ў модзе. У холе гатэлю вісела люстэрка — ну ў такой пышнай і бліскучай раме, як у адноўленым катэджы Радзівілаў у Нясьвіжы. А на вуліцы пабачыў дзядзьку, які за грошы чысьціў боты — дык усе ягоныя флакончыкі зьзялі на сонцы, як той Складны Крыжык.

Натуральна, для такога начальніка ў свой час стала выклікам абраньне новага Папы Францішка, які падкрэсьлена ходзіць у старых ботах і не абвешваецца золатам, як той азіяцкі султан. Завішчэлі: “Паказуха! Іграе на людзях!”. Што ж, зладзьце вы такую паказуху да пайграйце гэтак жа.

Але ж не. Нядаўна давялося быць у Слуцку. Мясцовыя кажуць: пойдзеш глядзець царкву — зайдзі з таго боку і паглядзі, якую бацюшка сабе машыну купіў! Я ўжо быў падрыхтаваўся пабачыць “Хамер” ці “Порш Каен”. Але ж на справе вельмі сьціпла — усяго толькі навюткі “Фальксваген Туарэг”. Ясная справа, на прасьцейшай божай калясьніцы раб божы не даедзе да паствы!

Але ўсё гэта — пустой зьвяганьне. Нашто лічыць чужыя грошы? Хочуць людзі спавядацца папу на “Туарэгу” — іх справа.

У прысыланьні рускага папа з Разані я бачу для ўсіх нас дзьве шкоды. Якія ёсць і цяпер, але могуць памножыцца. Першая — русіфікацыя праваслаўя, якую праводзіць гэтая маскоўская кантора, будуючы ўсё больш і больш офісаў. Ужо былі спробы прабіцца ў школы — з “Законом Божіім”. І яны, натуральна, не спыняцца. І дзяржава, перад якой цэркаў сьцелецца каберцам, будзе ў гэтым дапамагаць.

Другая — зьнішчэнне помнікаў архітэктуры. Гэта ўжо ня гулькі, хто ў які бок жагнаецца, а натуральнае злачынства супраць Беларусі. Дзясяткі выпадкаў! Калі на барочныя храмы, забраныя яшчэ царскімі бандытамі, лепяцца ісьцінарускія блісьцяшчыя цыбуліны. Калі драўляныя храмы XVII стагоддзя абшываюцца сайдынгам ці перабудоўваюцца да непазнавальнасці… Але што казаць, калі галоўны іхны храм — менскі Сьвята-Духаў сабор — гэта забраны касьцёл. Як гэта яшчэ туды цыбулінаў залатых не начапілі?..

Адхапалі вы нашыя касьцёлы — што зробіш, так склалася гістарычна. “Аддавайце” ня кажам. Але якое вы маеце права нявечыць нашыя помнікі архітэктуры, якія належаць усім беларусам?

Што да гэтага прысланага папа. Па-першае, сам факт, што ўсю так званую “Беларускую праваслаўную царкву” ўзначаліць разанскі поп — ужо плявок у нашую незалежнасьць. Калі б Касьцёл узначаліў які-небудзь Яцэк з Пшэмысля — гэта быў бы такі самы плявок. Але ж і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, і біскупы — беларусы. Якія гавораць па-беларуску і адпраўляюць Сьвятую Імшу на нашай мове. Хоць на месцах, асабліва на Гарадзеншчыне, ёсьць перагібы, калі бабулькі чытаюць з паперак польскія малітвы, напісаныя беларускімі літарамі.

Але, дапусьцім. Згодныя людзі маліцца рускаму папу з Разані — справа вашай культуры, сьвядомасці і інтэлекта. Але ж вы, пэўна, чулі, як гэты поп на відэа заявіў, што ў выпадку пагрозы беспарадкаў, справакаваных Захадам, Расея “адкрые чарнобыльскі кранік”?

Гэта сьвятар? Гэта духоўны чалавек?

Кацярына ІІ некалі вынайшла рэцэпт задушэньня тут усякага нацыяналізму: рускі чыноўнік — руская школа — рускі поп. Дзейнічае жалезна і па сёньня. Але ці ж магла ўявіць царыца, што рускі поп пачне размахваць тут чарнобыльскім кранікам?

Тэгі:

Dec 26

«Каханне па-беларуску» для Насты Палажанкі ды Змітра Дашкевіча -- гэта каханне праз турэмныя краты. Яны пазнаёміліся ў «Маладым фронце» -- нелегальнай дэмакратычнай арганізацыі. Пасля пратэстаў у снежні 2010 года іх пасадзілі па турмах. Наста пасля «адсідкі» ў следчым ізалятары КДБ атрымала год умоўна, а Змітра кінулі за краты на два гады. Падчас зняволення хлопца не вытрымала сэрца ягонай мамы, і Наста засталася адзіным апірышчам для бацькі Змітра. Маладыя пабраліся шлюбам у турме, а 9 лістапада 2013 года лідар «Маладога фронту»выйшаў на волю. Закаханыя праз краты напісалі адно да аднога тысячы лістоў, якія распавядаюць нам, што адчуваюць маладыя беларусы, якія закахаліся ў часе дыктатуры.

рэж. Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі, 2013 г., тэлеканал Белсат

Тэгі:

Dec 25

калі вы не пасьпелі зрабіць каму падарунак на Каляды, але хочаце, прапаную тры ідэі.

1. кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна "Лепей"

l1

у камплект уваходзяць:

1. кніга рукапісаў "Лепей": 103 вершы ад 1952 да 2013 году, ніводнай друкаванай літары
2. аўдыёкніга "Лепей", начытаная народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнкай
3. камплект з 23 здымкаў у канверце. кожны здымак падпісаны на адвароце Рыгорам Барадуліным. ёсьць здымкі, падпісаныя ягонай мамай Акулінай Андрэеўнай і Уладзімерам Караткевічам.
4. тэчка для кружэлкі і фотак, а таксама падарункавы чахол для ўсяго набора

у Менску кнігу “Лепей ” можна набыць:

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 24

kupala-shytak

даслала чытачка Ірына Згрундо

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 24

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

038-ulaziny

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Dec 23

Для стварэння "Кахання па-беларуску" рэжысёры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі перачыталі некалькі тысяч лістоў закаханых.

Перадрук з Еўрарадыё

Пасля Плошчы-2010 маладафронтаўка Наста Палажанка правяла некалькі месяцаў у турме КДБ, а потым была асуджаная да года пазбаўлення волі ўмоўна. Лідар зарэгістраванага ў Чэхіі Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч быў затрыманы за дзень да Плошчы, абвінавачаны ў хуліганстве і правёў у  турме амаль тры гады. Там, за кратамі гарадзенскай турмы, год таму і адбыўся іх з Настай шлюб.

Вянчанне адбылося ў жніўні 2013 года, праз тры дні пасля вызвалення Змітра. Кадр з фільма

Такі смелы ход – аддаць творцам на вывучэнне сваю інтымную перапіску – падказалі самі абставіны: у сямейна-побытавых клопатах адбіраць нешта самім Змітру і Насці проста не ставала часу.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 23

maur

Тэгі:

Dec 23

паводле kinakong.by

Чак Норыс віншуе беларусаў з Нараджэннем Хрыста і Новым годам!
У якасці каляднага падарунка Чак чытае вытрымку з «Гамлета». Маленькія дзеткі ў такіх выпадках забіраюцца на зэдлік, але містэр Норыс вырашыў падняцца крыху вышэй.
На беларускую мову агучыў Аляксандр Памідораў.
Кінаконг далучаецца да віншаванняў. Дарагія сябры! Будзьце шчаслівыя!

Тэгі: , ,

Dec 21

kg3
даслаў спецыяльны карэспандэнт Віталь Гуркоў
-- Зьняў гэта сёньня на вуліцы Каменагорскай, -- кажа Віталь. -- Новы раён! Новыя дамы!! Новае грамадзтва!!! Новае графіці на сценах!!!!
Чытаць далей »

Тэгі: